У пошуках канструктыўнага ўрэгулявання. Беларусь і Польшча прадоўжаць дыялог наконт сітуацыі вакол ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. 21.by

У пошуках канструктыўнага ўрэгулявання. Беларусь і Польшча прадоўжаць дыялог наконт сітуацыі вакол ГА “Саюз палякаў на Беларусі”

23.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча беларуска-польскай камісіі па разгляду сітуацыі, якая склалася вакол грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, паведамляе БелТА.Беларускі бок прадстаўляў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, польскі — намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер. Таксама прысутнічалі пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін і прадстаўнікі МЗС Беларусі.Леанід Гуляка праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб дзяржаўнай палітыцы Беларусі адносна нацыянальных супольнасцей, іх прававым статусе і асноўных напрамках грамадскай дзейнасці.Былі выказаны пазіцыі польскага і беларускага бакоў па ўрэгуляванню канфлікту ў асяроддзі польскай нацыянальнай супольнасці, звязанай з сітуацыяй вакол ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. Удзельнікі сустрэчы таксама шукалі шляхі садзейнічання яго канструктыўнаму ўрэгуляванню. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб прадаўжэнні дыялога па гэтай праблематыцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча беларуска-польскай камісіі па разгляду сітуацыі, якая склалася вакол грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, паведамляе БелТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика