Ярмошына ў дзеяннях гарадзенскіх адміністрацый не бачыць парушэнняў
23.03.2010
—
Новости Политики
|
Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў адказ на свой зварот у ЦВК. У ім Лідзія Ярмошына сцвярджае, што не бачыць парушэнняў у дзеяннях адміністрацый Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Гародні пад час фармавання ўчастковых выбарчых камісій.У афіцыйным лісце сказана, што ніхто з суб’ектаў, што вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій, у адміністрацыі не звяртаўся, акрамя аднаго звароту ў адміністрацыю Ленінскага раёну, на які быў дадзены адказ.
Між тым, праваабаронца звяртаў увагу найперш на той факт, што ў працэсе разгляду пытання інфармацыя пра ўключэнне ці неўключэнне ў склады ўчастковых камісій вылучаных прадстаўнікоў партый і прадстаўнікоў грамадскасці агучана не была. Больш таго, адразу пасля заканчэння паседжання адміністрацыі Ленінскага раёну сябра АГП Дзмітрый Слуцкі запытаўся пра ўключэнне прадстаўнікоў партыі ва ўчастковыя камісіі, на што яму быў дадзены адказ, што ўсю інфармацыю ён зможа атрымаць у афіцыйным друку. Разам з тым, склады камісій былі надрукаваныя ў газеце “Гродзенская праўда” толькі 18 сакавіка ва ўкладышы, на якім была пазначаная дата 17 сакавіка. Застаецца незразумелым, чаму прадстаўнікі палітычных партый і грамадскасці мусяць дадаткова звяртацца ў адміністрацыю каб атрымаць неабходную інфармацыю. Прыкладам, на паседжанні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну 10 сакавіка прысутнічалі ўпаўнаважаныя прадстаўнікі БСДГ – Віктар Парфёненка, АГП – Аляксандра Васілевіч і БНФ – Сяргей Мальчык, аднак пад час паседжання галоўнай інфармацыі з боку афіцыйных асобаў так і не прагучала. Акрамя таго, Уладзімір Хільмановіч звяртаў увагу ЦВК на супярэчнасць у заканадаўстве датычна тэрмінаў абскарджання складу ўчастковых камісій у судзе. Заканадаўства адводзіць на абскарджанне тры дні, між тым як афіцыйная інфармацыя пра склады камісій з’яўляецца пазней. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў адказ на свой зварот у ЦВК. У ім Лідзія Ярмошына сцвярджае, што не бачыць парушэнняў у дзеяннях адміністрацый Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Гародні пад час фармавання ўчастковых выбарчых камісій.
|
|