Віцебская абласная выбарчая камісія не прыняла прапановы актывістаў. 21.by

Віцебская абласная выбарчая камісія не прыняла прапановы актывістаў

24.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле старшыні абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалая Селівашкі, на апошнім пасяджэньні не разглядалася ні пытаньне пра парушэньні ў нарэзцы акругаў, ні пытаньне пра неабходнасьць навучаньня для недасьведчаных сяброў тэрытарыяльных камісій.Пра парушэньні выбарчага заканадаўства што да колькасьці выбарцаў у выбарчых акругах шэраг скаргаў пісаў актывіст з Гарадку Леанід Гаравы. Ён настойваў, каб межы акругаў перагледзелі, бо адрозьненьні ў колькасьці выбарцаў там вагаюцца ня ў межах 10%, як належыць па законе, а часам складаюць усе 100%. 

Праблему, узьнятую сябрам руху “За свабоду”, абласная камісія нават ня стала разглядаць, хаця з Цэнтравыбаркаму Леанід Гаравы атрымаў адказ, што памылкі ў нарэзцы акругаў дапушчаны ў шэрагу раёнаў Віцебшчыны.

Старшыня абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалай Селівашка, уключаны ў абласную камісію, кажа, што і ягоная прапанова была адхілена. За час працы ў камісіі ён неаднаразова сутыкаўся з тым, што сябры тэрытарыяльных камісій блытаюцца ў заканадаўстве і разьбіраць праблемы даводзіцца на вышэйшым узроўні. Таму актывіст прапанаваў наладзіць навучаньне для некампэтэнтных людзей — калі ўжо іх узялі ў камісіі, не прыняўшы туды апазыцыйных актывістаў зь вялікім досьведам працы ў выбарчых кампаніях.

У адказ на прапанову М.Селівашкі сакратар абласной выбарчай камісіі заявіла, што ўключаныя ў камісіі людзі “працуюць на вытворчасьці за станкамі, і мы ня маем права адрываць іх ад працы на нейкія дробязі”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле старшыні абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалая Селівашкі, на апошнім пасяджэньні не разглядалася ні пытаньне пра парушэньні ў нарэзцы акругаў, ні пытаньне пра неабходнасьць навучаньня для недасьведчаных сяброў тэрытарыяльных камісій.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика