Аляксандр Лукашэнка запрашае Кітай да супрацоўніцтва па многіх праектах аж да будаўніцтва АЭС. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запрашае Кітай да супрацоўніцтва па многіх праектах аж да будаўніцтва АЭС

25.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў учора на сустрэчы ў Мінску з намеснікам Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, перадае БЕЛТА.

"Сёння за кітайскія сродкі мы рэалізуем у Беларусі праекты прыкладна на $1 млрд. Лічу, што гэты вектар мае патрэбу ў істотным пашырэнні", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін: "Помню, некалі мы марылі дасягнуць тавараабарот у $500 млн, а сёння ў нас ужо ёсць амаль $2,5 млрд тавараабароту ў год".

Прэзідэнт падзякаваў кітайскаму боку за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама за вялікую дапамогу, што аказваецца ў галіне эканомікі і фінансаў. Гаворачы аб палітычных пытаннях, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на падабенства пазіцый па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня, прычым у Беларусі і Кітая ніколі не было разыходжанняў па гэтых пытаннях.

Звяртаючыся да госця, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Сі Цзіньпін прыехаў "не проста ў дружалюбную краіну, а практычна на сваю радзіму". "Я гэта гавару не для таго, каб выклікаць прыхільнасць да сябе, сваёй краіны. Я асабіста знаёмы з КНР на працягу 20 гадоў і вельмі добра ведаю, што ўсходнія людзі, асабліва кітайцы, вельмі асцярожныя, але калі ідуць насустрач, то гэта назаўсёды", — адзначыў Прэзідэнт. "Мы сапраўды вельмі доўга прыглядаліся адзін да аднаго, асабліва Кітай вывучаў нашу краіну, палітыку, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Але ўсё тое, што зрабіў Кітай за апошнія 3-5 гадоў, і дае магчымасць сёння сказаць, што вы прыехалі ў сваю рэспубліку".

Кіраўніцтва КНР высока ацэньвае антыкрызісную палітыку Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін. "Нягледзячы на сусветны фінансава-эканамічны крызіс, у Беларусі ўдаецца захаваць палітычную стабільнасць, эканамічны рост і павышэнне дабрабыту насельніцтва, — адзначыў высокі госць. — Гэта значыць, што мы дасягнулі поспехаў у процідзеянні наступствам сусветнага крызісу". Паводле слоў намесніка Старшыні КНР, Аляксандр Лукашэнка — "вялікі сябар кітайскага народа". "Мы заўсёды з пільнай увагай сачылі за вашымі крокамі па развіцці беларускай эканомікі і высока ацэньваем поспехі краіны, дасягнутыя ў нядаўнім часе", — сказаў Сі Цзіньпін.

Ён павіншаваў Прэзідэнта з поспехамі беларускай каманды на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. У адказ Аляксандр Лукашэнка пажартаваў: "Гэта добра, што ў Кітаі не так развіты зімовыя віды спорту, а то ніхто б акрамя вас нічога не змог бы на іх заваяваць. Але мы ўсё роўна за вас балеем, мы балелі за вас на летніх Алімпійскіх гульнях — не чужыя ж нам людзі".

Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008 годзе. "Мы лічым, што гэта сведчыць аб вашай падтрымцы кітайскай дзяржавы", — сказаў намеснік Старшыні КНР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў учора на сустрэчы ў Мінску з намеснікам Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, перадае БЕЛТА. "Сёння за кітайскія сродкі мы рэалізуем у Беларусі праекты прыкладна на $1 млрд. Лічу, што гэты вектар мае патрэбу ў істотным пашырэнні", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін: "Помню, некалі мы марылі дасягнуць тавараабарот у $500 млн, а сёння ў нас ужо ёсць амаль $2,5 млрд тавараабароту ў год".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика