Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі па тэлефоне магчымасць правядзення ў найбліжэйшы час сустрэчы
30.03.2010
—
Новости Политики
|
Учора адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні кіраўніцтву Расіі, усяму расійскаму народу ў сувязі са страшэнным тэрарыстычным актам у маскоўскім метро, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр. У ходзе размовы лідары дзвюх краін закранулі шэраг пытанняў беларуска-расійскіх адносінаў. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі магчымасць правядзення ў бліжэйшы час сустрэчы, на парадак дня якой можна было б вынесці ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У сувязі з гэтым кіраўнікам прэзідэнцкіх адміністрацый дадзены адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні кіраўніцтву Расіі, усяму расійскаму народу ў сувязі са страшэнным тэрарыстычным актам у маскоўскім метро, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр.
|
|