Беларусь поўнасцю падтрымлівае ініцыятывы казахстана ў абсе. 21.by

Беларусь поўнасцю падтрымлівае ініцыятывы казахстана ў абсе

31.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзейны старшыня АБСЕ, дзяржаўны сакратар — міністр замежных спраў Казахстана Канат Саўдабаеў ад імя кіраўніка казахстанскай дзяржавы Нурсултана Назарбаева запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), які адбудзецца ў другой палове 2010 года ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канат Саўдабаеў назваў прарыўнымі тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час мінулага візіту Нурсултана Назарбаева ў Беларусь. "Вы на справе прадэманстравалі, што Беларусь ідзе ў Казахстан надоўга і ўсур'ёз", — звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі дзяржсакратар Казахстана. "Мы поўнасцю згодны з заявай Нурсултана Назарбаева, што Казахстан быў дэлегаваны на пасаду старшыні АБСЕ ў якасці калектыўнага прадстаўніка ад краін СНД, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — І ў сувязі з гэтым Беларусь поўнасцю падтрымлівае прыярытэты дзейнасці, якія заявіў Казахстан на гэтай пасадзе".

Аляксандр Лукашэнка выказаў цвёрдую ўпэўненасць у недапушчальнасцi выпустошвання асноватворнай iдэi Мытнага саюза. "Калi мы дамовiлiся аб канцэптуальным палажэннi — аб тым, што ўтвараецца адзiная цэласная мытная тэрыторыя, то гэта значыць, што нiякiя выключэннi i абмежаваннi тут не дапушчальны — нi па якiх гандлёвых пазiцыях", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. На яго думку, Расii ў пытаннi адзiнай мытнай тэрыторыi было б абсурдна баяцца за свае пазiцыi. "Няўжо Расiя i Казахстан баяцца Беларусi? Цi Расiя баiцца Беларусi i Казахстана?.. У Расii магутны рынак — хiба з такiм маштабам трэба кагосьцi баяцца, а тым больш нас?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэслiў, што ў справе Мытнага саюза неабходна дакладна рухацца ў зададзеным напрамку. "У адваротным выпадку атрымаецца нешта падобнае да СНД, ЕўрАзЭС, — тое, што мы ўжо праходзiлi", — заўважыў кiраўнiк дзяржавы. Беларускі лідар канстатаваў наяўнасць добрых і цёплых адносінаў паміж Беларуссю і Казахстанам. "Казахстан — гэта галоўная краіна ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. І мы далёка не выпадкова пераносім свае вытворчасці ў Казахстан — гэта ключ да асваення рынкаў Цэнтральнай Азіі. І самі разумееце, вы можаце разлічваць на вельмі доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Беларуссю", — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзейны старшыня АБСЕ, дзяржаўны сакратар — міністр замежных спраў Казахстана Канат Саўдабаеў ад імя кіраўніка казахстанскай дзяржавы Нурсултана Назарбаева запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), які адбудзецца ў другой палове 2010 года ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика