Пералік дакументаў для атрымання льготнага спажывецкага крэдыту ў Беларусі скарочаны. 21.by

Пералік дакументаў для атрымання льготнага спажывецкага крэдыту ў Беларусі скарочаны

31.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад Беларусі змяніў пералік дакументаў для атрымання льготнага спажывецкага крэдыту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі № 422/4, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.

Нагадаем, 12 сакавіка 2010 года быў падпісаны Указ Прэзідэнта Беларусі № 152 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. № 371", якім былі пашыраны магчымасці грамадзян па атрыманні льготных спажывецкіх крэдытаў. У прыватнасці, выключаны крытэрый малазабяспечанасці для атрымання такіх крэдытаў. Калі раней у адпаведнасці з указам № 371 "Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні" такое права было прадастаўлена толькі малазабяспечаным грамадзянам, то з гэтага часу льготны спажывецкі крэдыт могуць узяць усе жадаючыя.

У адпаведнасці з указам новай пастановай Савета Міністраў унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 7 жніўня 2009 года № 1044/13 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прадастаўлення малазабяспечаным грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы".

Адпаведна скарочаны пералік дакументаў, якія неабходна прадастаўляць у банк для атрымання сродкаў. Цяпер няма неабходнасці афармляць даведкі, якія пацвярджаюць, што сям'я сапраўды з'яўляецца малазабяспечанай. Менавіта гэты момант і быў тым стрымальным фактарам, які не садзейнічаў развіццю гэтага віду крэдытавання ў краіне.

Для разгляду пытання аб выдачы льготнага спажывецкага крэдыту грамадзянін прадастаўляе ў банк пісьмовую заяву з пазначэннем звестак аб раней прадастаўленых ільготных спажывецкіх крэдытах пры іх наяўнасці. Да яе прыкладаецца копія дакумента, што засведчвае асобу, з прад'яўленнем арыгінала такога дакумента; дакументы, неабходныя для ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка; дакументы з улікам вызначанага банкам спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па льготным спажывецкім крэдыце.

Пастанова № 422/4 уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, стаўка па льготным спажывецкім крэдыце — 10 працэнтаў гадавых, у той час як працэнтныя стаўкі па крэдытах на звычайных умовах як мінімум удвая вышэйшыя. Сума крэдыту не можа перавышаць 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння дагавора.

З моманту ўступлення ў сілу ўказа № 371 Беларусбанкам, БПБ-банкам, Белінвестбанкам, Белаграпрамбанкам было выдадзена больш за Br20 млрд ільготных спажывецкіх крэдытаў. Колькасць заключаных дагавораў склала каля 5 тыс. З уступленнем у сілу новага ўказа банкі чакаюць павелічэння попыту на такія крэдыты як мінімум у пяць разоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусі змяніў пералік дакументаў для атрымання льготнага спажывецкага крэдыту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі № 422/4, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў. Нагадаем, 12 сакавіка 2010 года быў падпісаны Указ Прэзідэнта Беларусі № 152 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. № 371", якім былі пашыраны магчымасці грамадзян па атрыманні льготных спажывецкіх крэдытаў. У прыватнасці, выключаны крытэрый малазабяспечанасці для атрымання такіх крэдытаў. Калі раней у адпаведнасці з указам № 371 "Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні" такое права было прадастаўлена толькі малазабяспечаным грамадзянам, то з гэтага часу льготны спажывецкі крэдыт могуць узяць усе жадаючыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика