Сурыкаў пра Фармагея: “Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць”. 21.by

Сурыкаў пра Фармагея: “Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць”

31.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта так расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў заяву начальніка менскай гарадзкой міліцыі Фармагея 25 сакавіка пра тое, што на акцыю прыбылі дэструктыўныя элемэнты, магчыма, з Расеі.

На пытаньне, ці вядома яму пра гэта і ці зьвярталася ў амбасаду міліцыя ў гэтым пытаньні, спадар Сурыкаў адказаў, што яму пра гэта невядома, але яму вядомы сам факт выказваньня міліцыянта. Яму вядома, што начальнік менскай міліцыі дазволіў сабе такую «агаворку»:

«Я стаўлюся да гэтага без разуменьня. Не разумею, для чаго ён гэта сказаў. Беларусь не вядзе контратэрарыстычнай барацьбы на Паўночным Каўказе і не зьяўляецца там нашым саюзьнікам. Беларускія сілы там ніякага ўдзелу не бяруць. Перадумоваў маскоўскіх варыянтаў няма ніякіх. Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць. А вось гранату кідалі ў 2004 годзе ў расейскую амбасаду. Хто? Мы ня ведаем».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта так расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў заяву начальніка менскай гарадзкой міліцыі Фармагея 25
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика