У Генпракуратуру Беларусі не паступала ніводнай скаргі адносна будаўніцтва АЭС у краіне
01.04.2010
—
Новости Политики
|
Задаволіў цікавасць журналістаў перад калегіяй Генеральнай пракуратуры, прысвечанай вынікам выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян, намеснік генпракурора Беларусі Сяргей МЫШКАВЕЦ. — Скаргаў такога характару мы не атрымлівалі, — адзначыў намеснік генпракурора. — Гэта пытанне не ў нашай кампетэнцыі. Беларусы звяртаюцца ў органы пракуратуры са скаргамі іншага характару. І з кожным годам усё часцей і часцей. Толькі летась у параўнанні з 2008 годам колькасць зваротаў грамадзян павялічылася на 9 працэнтаў і склала больш за 75 тысяч. Пры гэтым фактычна кожны шосты-сёмы з разгледжаных зваротаў з'яўляецца абгрунтаваным. Больш за ўсё скаргаў датычыцца парушэнняў працоўнага заканадаўства. З іх задавальняецца кожная чацвёртая. — Людзі скардзяцца, як правіла, на наймальнікаў, якія неналежна афармляюць дагаворы і кантракты; замест таго, каб выплачваць заробак два разы на месяц, робяць гэта адзін раз; не ствараюць бяспечныя ўмовы для працы і, нарэшце, несвоечасова разлічваюць і выдаюць працоўныя кніжкі пры звальненні, — расказаў Сяргей Мышкавец. Турбуе органы пракуратуры і тое, што 16 працэнтаў задаволеных скаргаў грамадзян звязаныя з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці. — Часцей за ўсё скардзяцца на парушэнні пры складанні пратаколаў, кваліфікацыі дзеянняў парушальнікаў, — кажа намеснік генпракурора. — Ёсць і выпадкі (на жаль, не адзінкавыя), калі органы ўнутраных спраў не ўстанаўліваюць належным чынам асобу парушальніка. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца невінаватыя людзі. Толькі летась органы пракуратуры накіравалі каля 15 такіх пратэстаў ў Вярхоўны суд Беларусі. Дастатковая колькасць скаргаў, якія паступаюць у органы пракуратуры, павінны разглядацца на месцах (у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах). Гэта сведчыць, паводле слоў намесніка генпракурора, як пра неналежную тлумачальную работу, так і пра недавер да мясцовых органаў улады. — Мы аналізуем такія звароты, — адзначыў Сяргей Мышкавец, — і хочам давесці да кожнага кіраўніка, што накіраванне скаргаў у вышэйшыя органы павінна быць выключэннем, але ні ў якім разе не правілам. Генеральная пракуратура таксама занепакоеная вялікай колькасцю неабгрунтаваных скаргаў, якія паступаюць ад насельніцтва. Сярод тых людзей, якія звяртаюцца ў органы пракуратуры, па-ранейшаму ёсць і "прафесійныя скаржнікі". — Кожны грамадзянін мае права абскардзіць рашэнні альбо дзеянні ведамстваў, органаў і арганізацый, з якімі ён нязгодны, — адзначыў Сяргей Мышкавец. — Гэта права даецца Канстытуцыяй. Самае галоўнае, каб гэта не межавала з абразай і паклёпам. За абразу і паклёп, нагадаю, у нашай краіне ўстаноўлена адказнасць, як адміністрацыйная, так і крымінальная. Часам чалавек проста не разумее, што яго правы не былі парушаныя. Гэта звязана, у першую чаргу, з недастаткова высокай прававой культурай асобных грамадзян. Таму арыентуем пракурораў на месцах часцей сустракацца з людзьмі, прымаць іх на асабістых прыёмах, раскладаць ім па паліцах заканадаўчыя нормы, седзячы адзін насупраць аднаго. З ананімных зваротаў, якія паступаюць у органы пракуратуры, як правіла, у электронным варыянце, разглядаюцца толькі тыя, якія тычацца падрыхтоўкі да злачынстваў і ў якіх ёсць важная для грамадства інфармацыя. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Задаволіў цікавасць журналістаў перад калегіяй Генеральнай пракуратуры, прысвечанай вынікам выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян, намеснік генпракурора Беларусі Сяргей МЫШКАВЕЦ. — Скаргаў такога характару мы не атрымлівалі, — адзначыў намеснік генпракурора. — Гэта пытанне не ў нашай кампетэнцыі. Беларусы звяртаюцца ў органы пракуратуры са скаргамі іншага характару. І з кожным годам усё часцей і часцей. |
|