Бабруйчанам давядзецца выбіраць з дырэктараў ды чыноўнікаў. 21.by

Бабруйчанам давядзецца выбіраць з дырэктараў ды чыноўнікаў

01.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод  87 кандыдатаў, якія былі зарэгістраваныя ў Бабруйску, 23  займаюць пасаду дырэктара.  Гэта кіраўнікі сярэдніх школаў, каледжаў, а таксама шэрагу прадпрыемстваў і установаў.На дэпутацкія крэслы, напрыклад, прэтэндуюць дырэктар “Вадаканала” Алег Цітоў, дырэктар “Славянкі” Тэймураз Бачарашвілі, дырэктар філіяла АСБ “Беларусбанк” Віктар Ананіч, дырэктар бабруйскага тэатра Вераніка Вінэль.  Таксама сярод кандыдатаў у дэпутаты дастаткова намеснікаў дырэктараў розных устноваў і прадпрыемстваў. Прычым па акругах  размеркаваны па аднаму дырэктару, а іх апаненты – людзі больш нізкага рангу.

Таксама на выбары па Бабруйску ідуць сем галоўных урачоў  і некалькі намеснікаў галоўных урачоў. Сярод чыноўнікаў не менш цікавыя кандыдаты:  Максім Суботкін – начальнік па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва гарвыканкама, Міхаіл Загорцаў - кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна, Міхаіл Кавалевіч – намеснік старшыні гарвыканкама, Сяргей Малішэўскі – намеснік начальніка УУС бабруйскага гарвыканкама, Юры Гарбакоў – першы намеснік кіраўніка Першамайскага раёна, Аляксандр Казак - галоўны рэдактар газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. 

Трэба адзначыць, што на большасці акругаў - па два, максімум па тры кандыдаты. Але,  напрыклад, на акругах у сябра БХД Яўгена Васьковіча і лідэра “Свабоднага прафсаюза беларускага” Міхаіла Кавалькова - ажно па чатыры прэтэндэнты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика