Актывіст БНФ спрабуе стаць кандыдатам у дэпутаты двух саветаў. 21.by

Актывіст БНФ спрабуе стаць кандыдатам у дэпутаты двух саветаў

01.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзкі актывіст, сябра Партыі БНФ Уладзімер Целяпун з Мазыра зарэгістрваны кандыдатам у дэпутаты Гомельскага аблсавету ў Палескай выбарчай акрузе № 43. Яго зарэгістравала абласная выбарчая камісія на падставе скаргі.

Тыдзень таму акруговая камісія адмовілася зарэгістраваць вылучэнца БНФ кандыдатам на падставе нібыта не адпаведных рэчаіснасьці зьвестак у дэклярацыі пра маёмасьць:

«Мне прыпісалі дачны ўчастак, які я прадаў у 2004 годзе. У мяне ёсьць даведка прадпрыемства дзяржаўнай рэгістрацыі й зямельнага кадастру, што інфармацыю пра наяўнасьць у мяне зямлі яны далі памылкова. Гэты дакумэнт разам са скаргай я й падаў у абласную выбарчую камісію, і яна скасавала рашэньне акруговай камісіі. Так я й стаў кандыдатам у дэпутаты аблсавету».

Уладзімеру, аднак, не ўдалося пакуль стаць яшчэ й кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету. Абласная камісія пагадзілася з рашэньнем раённай выбарчай камісіі, якая прызнала, што колькасьць несапраўдных подпісаў перавысіла дапушчальную мяжу.

Целяпун аспрэчваў мэтодыку адбору подпісаў дзеля праверкі. Ён не адмаўляе, што ў двух падпісных аркушах у графе пра месца жыхарства ня быў пазначаны горад Мазыр, а толькі назва вуліц, дамоў і кватэр, дзе жывуць выбарцы. На думку актывіста, раённая камісія на падставе артыкулаў 61, 67 Выбарчага кодэкса наагул не павінна была браць гэтыя аркушы для уліку й праверкі. І бязь іх хапала подпісаў для вылучэньня кандыдатам у дэпутаты.

Цяпер спадар Целяпун наважаны зьвярнуцца ў суд, каб адстаяць сваё права стаць яшчэ й кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага савету.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзкі актывіст, сябра Партыі БНФ Уладзімер Целяпун з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика