Масты: на кандыдата ў дэпутаты шукаюць кампрамат?
02.04.2010
—
Новости Политики
|
Алесь Зарэмбюк з Мастоў лічыць, што спэцслужбы хочуць дыскрэдытаваць яго як кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага раённага і Гарадзенскага абласнога саветаў. Яны імкнуцца ўчыніць супраць яго правакацыі, кажа ён. Кандыдат у дэпутаты ўдакладняе, што супрацоўнікі КДБ выклікаюць на размовы некаторых жыхароў Мастоў, прычым неафіцыйна, бяз позвы.Што датычыць зьместу такіх размоваў, А.Зарэмбюк зазначае: “Адной дзяўчыне пагражаюць звальненьнем з працы і іншымі праблемамі, калі яна не падпіша заяву аб тым, што я яе быццам згвалціў. Зь іншых людзей літаральна выбіваюць пісьмовыя “сьведчаньні” пра тое, што я нібыта маю дачыненьне да продажу і ўжываньня наркотыкаў”. Пра дзеяньні КДБ ён даведаўся ад саміх гэтых людзей, але яны запалоханыя і баяцца, каб не называліся іхнія прозьвішчы, кажа Алесь Зарэмбюк. А.Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” на Гарадзеншчыне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь Зарэмбюк з Мастоў лічыць, што спэцслужбы хочуць дыскрэдытаваць яго як кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага раённага і Гарадзенскага абласнога саветаў. |
|