Кандыдат даказаў, што выбаркам падрабляў дакументы падчас праверкі подпісаў
02.04.2010
—
Новости Политики
|
1 красавіка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, дзе разглядаліся скаргі асобаў, якіх 25 сакавіка Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісіяй не зарэгістравала ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.Прытым гарадская камісія нават адмовілася разглядаць заявы выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Аўгуста, пра злоўжыванні сябраў камісіі.
Незалежны вылучэнец Дз. Аўгуст даказаў на пасяджэнні абласной камісіі, што гарадская выбарчая камісія падрабляла дакументы падчас праверкі падпісных лістоў. Яго пераканаўчыя аргументы і рашучасць у адстойванні сваёй пазіцыі вынудзілі Брэсцкую камісію адмяніць рашэнне Баранавіцкай камісіі і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты па гарадской выбарчай акрузе № 20. Тым часам Брэсцкая абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія не задаволіла скаргі сябра партыі левых “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна, беспартыйнага кандыдата Мікалая Чарнавуса і прадстаўніка Руху “За свабоду” Рыгора Грыка і сябра незарэгістраванай партыі БХД Алега Малашчанкі. Усе незарэгістраваныя кандыдаты не згодныя з такім рашэннем Брэсцкай камісіі і маюць намер падаваць заявы ў абласны суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 красавіка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, дзе разглядаліся скаргі асобаў, якіх 25 сакавіка Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісіяй не зарэгістравала ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.
|
|