Дзяржкамваенпрам Беларусі распрацоўвае Канцэпцыю ваенна-тэхнічнай палітыкі да 2020 года. 21.by

Дзяржкамваенпрам Беларусі распрацоўвае Канцэпцыю ваенна-тэхнічнай палітыкі да 2020 года

06.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забеспячэнне Узброеных Сілаў і іншых сілавых структур Беларусі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама інтэнсіфікацыя і ўзняцце на новы ўзровень ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі сталі асноўнымі тэмамі абмеркавання ўчора ў час рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым.

Аляксандру Лукашэнку было даложана аб перспектыўных напрамках работы ведамства, ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўзбраення на 2006—2015 гады.

Што датычыцца ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на абаронны сектар эканомікі Беларусі, то ён аказаўся непераважным, і задачы, якія ставілі перад сабой Міністэрства абароны і Дзяржкам- ваенпрам, у цэлым выкананы. "Па пэўных напрамках давялося ўціснуцца, скарэктаваць работу, але затое мы атрымалі магчымасць праверыць эмпірычным шляхам тое, як мы можам працаваць у гэтых складаных умовах", — сказаў Сяргей Гурулёў.

Цяпер Дзяржкамваенпрам Беларусі займаецца распрацоўкай Канцэпцыі ваенна-тэхнічнай палітыкі да 2020 года. Гэта звязана ў першую чаргу з перапрацоўкай і ўдакладненнем Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якая павінна быць зацверджана ў сярэдзіне гэтага года. Канцэпцыя ваенна-тэхнічнай палітыкі, як плануецца, будзе прадстаўлена на зацвярджэнне восенню 2010 года.

Гаворачы аб развіцці ўзаемадзеяння з замежнымі дзяржавамі, Сяргей Гурулёў, у прыватнасці, згадаў дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, падпісаны ў Маскве 10 снежня 2009 года. "З нашага боку ўжо ўся працэдурная работа праведзена, мы будзем прадстаўляць гэты дагавор на ратыфікацыю. Тое ж самае робяць расійскія калегі. Гэта дасць магчымасць спрасціць і больш упарадкаваць нашу работу", — адзначыў ён.

Развіваючы супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, Беларусь робіць асноўны ўпор на надзейнасці, даўгачаснасці і якасці.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забеспячэнне Узброеных Сілаў і іншых сілавых структур Беларусі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама інтэнсіфікацыя і ўзняцце на новы ўзровень ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі сталі асноўнымі тэмамі абмеркавання ўчора ў час рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика