Былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў удастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені. 21.by

Былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў удастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені

06.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Мінскага гарвыканкама з 2000 па 2009 год Міхаіл Паўлаў удастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 красавіка.

За плённую работу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна" Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг грамадзян краіны.

Намеснік дырэктара КУП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама" — дырэктар па будаўніцтву комплексу "Мінск-Арэна" Уладзімір Ярмошын узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны будаўнікі комплексу: Сяргей Боханаў, Сяргей Іваноў, Марыя Кончыц, Аляксандр Малахаў, Дзмітрый Мікуленак, Анатоль Мілюша, Юрый Мінаеў, Аляксандр Рэпічаў, Уладзімір Сяліцкі, Алена Улас, Мікалай Шпак, Генадзь Шымановіч, Валерый Янкоў.

Ганаровае званне заслужанага будаўніка Беларусі прысвоена першаму намесніку старшыні Мінскага гарвыканкама, выконваючаму абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку, генеральнаму дырэктару ААТ "Мінскпрамбуд" Уладзіміру Нехаю і намесніку міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Мінскага гарвыканкама з 2000 па 2009 год Міхаіл Паўлаў удастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 красавіка. За плённую работу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна" Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг грамадзян краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика