Беларусь вітае падпісанне Расіяй і ЗША Дамовы СНУ‑3
09.04.2010 01:46
—
Новости Политики
|
«Расцэньваем гэта як сур’ёзны ўклад ва ўмацаванне стратэгічнай бяспекі і стабільнасці ў свеце, — адзначаецца ў дакуменце. — Разлічваем, што расійскі і амерыканскі бакі распачнуць захады па выпрацоўцы эфектыўных мер, скіраваных на далейшае скарачэнне наступальных узбраенняў, якія маглі б стварыць умовы для надання працэсу ядзернага раззбраення незваротнага і шматбаковага характару. Далейшыя поспехі на раззбраенчым «трэку» шмат у чым будуць залежаць менавіта ад калектыўных намаганняў усіх зацікаўленых членаў сусветнай супольнасці». Беларускі бок таксама «з задавальненнем адзначае прызнанне ў прэамбуле новага дагавора ўнёску Рэспублікі Беларусь у працэс ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання». Беларусь першай з дзяржаў добраахвотна адмовілася ад сваёй ядзернай зброі і на працягу многіх гадоў з’яўлялася адказным удзельнікам Дагавора аб абмежаванні і скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў 1991 года, падкрэсліваецца ў заяве. «Зыходзім з таго, што Расія і ЗША будуць няўхільна выконваць зафіксаваныя ў будапешцкіх мемарандумах 1994 года гарантыі бяспекі, якія былі пацверджаны ў сумеснай расійска‑амерыканскай заяве ад 4 снежня 2009 года. Улічваючы унікальны вопыт, назапашаны беларускім бокам падчас выканання як дагавора аб СНУ 1991 года, так і іншых міжнародных пагадненняў па пытаннях ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання, разлічваем на працяг палітычнага дыялогу і экспертнага ўзаемадзеяння па гэтай праблематыцы», — гаворыцца ў заяве. Трэці па ліку расійска‑амерыканскі Дагавор СНУ і пратакол да яго падпісаны 8 красавіка ў Празе прэзідэнтамі Дзмітрыем Мядзведзевым і Баракам Абамам. Дзеянне папярэдняга Дагавора СНУ — ад 1991 года — завяршылася 4 снежня 2009 года. «Я перакананы, што ўсё зробленае да гэтага часу, — толькі пачатак вялікага шляху. Мне б вельмі не хацелася, каб адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі зводзіліся толькі да пытанняў абмежавання стратэгічных наступальных узбраенняў», — заявіў пасля падпісання дагавора Дзмітрый Мядзведзеў. Барак Абама адзначыў, што Расіі і ЗША «ўдалося спыніць дрэйф ва ўзаемаадносінах і паказаць перавагі супрацоўніцтва». Амерыканскі прэзідэнт назваў падпісанне Дагавора СНУ гістарычнай падзеяй. Паводле слоў Абамы, ён мае намер правесці працу з сенатам, каб гэты дагавор быў ратыфікаваны сёлета. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Расцэньваем гэта як сур’ёзны ўклад ва ўмацаванне стратэгічнай бяспекі і стабільнасці ў свеце», — адзначаецца ў дакуменце.
|
|