Венесуэльская нафта паплыла ў Беларусь
09.04.2010 01:46
—
Новости Политики
|
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, свой першы груз венесуэльскай нафты Беларусь атрымае пры канцы красавіка або на пачатку траўня.
Паводле крыніцаў агенцтва, 2 красавіка з Венесуэлы ў адэскі порт ва Украіне накіравалася судна з 80 тысячамі тон нафтавай сыравіны. З Адэсы паліва будзе дастаўлена чыгункай на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Паводле экспертаў, шлях дастаўкі нафты ў Адэсу зойме прыкладна 20‑30 дзён. Раней венесуэльскі лідэр Уга Чавес паабяцаў, што ягоная краіна ўжо ў траўні будзе штодня пастаўляць у Беларусь 80 000 барэляў нафты. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, свой першы груз венесуэльскай нафты Беларусь атрымае пры канцы красавіка або на пачатку траўня. Паводле крыніцаў...
|
|