Варшава зноў заклікае Мінск да захавання дэмакратыі і правоў чалавека
09.04.2010
—
Новости Политики
|
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі чарговым разам заклікаў беларускія ўлады да правядзення "сістэмных зменаў у сферы дэмакратыі і правоў чалавека"."З павагай і добразычлівасцю мы назіраем за станаўленнем беларускай дзяржаўнасці", — сказаў Сікорскі, выступаючы 8 красавіка ў польскім сейме.
"Але ў постсавецкіх рэаліях незалежнасць не можа ўмацавацца без прасоўвання дэмакратыі. Дэкларуючы волю да шырокага ўзаемадзеяння з Беларуссю, мы нязменна падштурхоўваем беларускія ўлады да ажыццяўлення сістэмных зменаў", — заявіў міністр. Паводле слоў Сікорскага, такія змены "павінны ахопліваць, зыходзячы з прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека, у тым ліку права на правядзенне свабодных сходаў, што асабліва тычыцца польскай меншасці ў Беларусі". "Чаго мы і патрабуем", — падкрэсліў кіраўнік МЗС. Нагадаем, у 2005 годзе ў грамадскім аб'яднанні "Саюз палякаў на Беларусі" (СПБ) адбыўся раскол. З таго часу ў краіне існуюць два Саюзы палякаў — афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы. У пачатку 2010 года канфлікт паміж прадстаўнікамі СПБ абвастрыўся з-за права ўласнасці на Дом польскі ў пасёлку Івянец Валожынскага раёна. 17 лютага суд Валожынскага раёна прыняў рашэнне на карысць зарэгістраванай структуры СПБ. 15 і 17 лютага дзесяткі актывістаў неафіцыйнага СПБ былі затрыманы міліцыяй за правядзенне несанкцыянаваных акцый пратэсту, а кіраўнікі арганізацыі паўсталі перад судом. Гэтыя дзеянні выклікалі асуджэнне афіцыйнай Варшавы і Еўрасаюза. 25 лютага адбылася сустрэча Радослава Сікорскага з Аляксандрам Лукашэнкам. На ёй было прынята рашэнне аб стварэнні двухбаковай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол СПБ. Першае пасяджэнне камісіі прайшло ў Мінску 19 сакавіка. У ім узялі ўдзел толькі чыноўнікі дзвюх краін, прадстаўнікоў грамадскасці на пасяджэнне не запрасілі. Каментуючы БелаПАН вынікі, прэс-сакратар апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Міхаіл Рыбакоў заявіў, што ўдзельнікі сустрэчы "выказалі задавальненне пазіцыямі бакоў і намер працягваць дыялог". Тэрміны чарговага пасяджэння камісіі павінны быць узгоднены знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Польшчы. Рыбакоў падкрэсліў: беларускі бок застаецца на сваіх ранейшых пазіцыях неўмяшання дзяржавы ў сітуацыю ўнутры Саюза палякаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі чарговым разам заклікаў беларускія ўлады да правядзення "сістэмных зменаў у сферы дэмакратыі і правоў чалавека". |
|