"Лібералізацыя" закранула звесткі аб даходах
10.04.2010
—
Новости Политики
|
Праз два дні пасля рэгістрацыі кандыдатаў Барысаўскага раённага Савета 26-га склікання спіс кандыдатаў быў апублікаваны ў газеце раённай вертыкалі «Адзiнства». Там згадваліся прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, даты нараджэння, пасады (заняткі), месцы працы і месцы жыхарства, партыйнасць кандыдатаў, што, як вядома, прадугледжваецца артыкулам 68 Выбарчага кодэкса РБ.Аднак гэты артыкул прадугледжвае нараўне з вышэйпералічанымі звесткамі абнародаванне і «звестак аб даходах і маёмасці ў аб'ёме, якi вызначаецца Цэнтральнай камісіяй, кожнага кандыдата ў дэпутаты».
Хто праігнараваў патрабаванні закона? Барысаўская выбарчая камісія, перадаўшы ў газету няпоўную інфармацыю, ці рэдакцыя «вертыкальнай» газеты? Напэўна, гэта не так важна. Зразумела, што супастаўленне даходаў і маёмасці патэнцыйных слугаў народа з даходамі і маёмасцю пераважнай большасці выбаршчыкаў падалося камусьці непажаданым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз два дні пасля рэгістрацыі кандыдатаў Барысаўскага раённага Савета 26-га склікання спіс кандыдатаў быў апублікаваны ў газеце раённай вертыкалі
|
|