У Кіргізстана будуць пытаньні да Лукашэнкі, калі ён дасьць палітычны прытулак Бакіеву. 21.by

У Кіргізстана будуць пытаньні да Лукашэнкі, калі ён дасьць палітычны прытулак Бакіеву

17.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцэ-прэм'ер часовага ўраду Кіргізстану Азымбэк Бекназараў выказаў надзею, што экс-прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў ляціць у Менск для таго, каб адтуль прасіць палітычны прытулак у якой-небудзь трэцяй краіне."Бакіеў паляцеў у Менск, каб быць далей ад Кіргізстану". 

"Але калі ён застанецца ў Беларусі, то, вядома, гэта можа пашкодзіць адносінам паміж нашымі краінамі", - падкрэсьліў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытаньне пра верагоднасьць таго, што Бакіеў пераехаў з Казахстану, дзе знаходзіўся ў апошнія суткі, у Менск, ён адзначыў, што "Лукашэнка ня пойдзе на гэта", так як паміж краінамі "існуе пагадненьне аб экстрадыцыі злачынцаў".

Ён таксама заявіў, што "ў двухбаковых адносінах паміж дзяржавамі будуць існаваць сур'ёзныя пытаньні", калі якая-небудзь з краін СНД дасьць прытулак Бакіеву, у дачыненьні да якога ў Кіргізстане ўзбуджаная крымінальная справа па факце масавага расстрэлу людзей і ўзурпацыі ўлады.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ-прэм'ер часовага ўраду Кіргізстану Азымбэк Бекназараў выказаў надзею, што экс-прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў ляціць у Менск для таго, каб адтуль прасіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика