Лукашэнка: Толькі народ мае права спытаць з прэзідэнта — ніякія банды, ніякія групы, ніякая апазіцыя. 21.by

Лукашэнка: Толькі народ мае права спытаць з прэзідэнта — ніякія банды, ніякія групы, ніякая апазіцыя

19.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Толькі народ мае права спытаць з прэзідэнта. Ніякія банды, ніякія групы, ніякая апазіцыя — толькі народ", — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 18 красавіка падчас наведвання касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, каментуючы сітуацыю ў Кыргызстане.Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што па-ранейшаму лічыць Курманбека Бакіева законным прэзідэнтам Кыргызстана. "Для мяне менавіта ён сёння з'яўляецца прэзідэнтам краіны", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Паводле слоў Лукашэнкі, калі Бакіеў прыляціць у Мінск і захоча правесці прэс-канферэнцыю, "то ён будзе свабодна яе даваць, свабодна размаўляць". "І мы потым паглядзім, хто ў нас больш свабодная краіна: Беларусь або нейкія іншыя дзяржавы. Я думаю, ён шмат раскажа", — сказаў прэзідэнт.

Беларускі прэзідэнт не лічыць, што з-за прыняцця ў краіне Курманбека Бакіева ў Беларусі будуць праблемы ў адносінах з Бішкекам. "Па-першае, якія ж такія сур'ёзныя праблемы могуць у нас узнікнуць? Па-другое, няўжо Беларусь не выжыве з гэтымі цяжкасцямі: мы што, рухнем заўтра, калі ў нас ускладняцца адносіны з Кыргызстанам? І Па-трэцяе, калі б сёння Курманбек Саліевіч быў у Беларусі, для кыргызстанскага часовага ўрада гэта было на карысць, таму што калі ў Кыргызстане няма прэзідэнта, у іх рукі развязаны", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі зазначыў, што сёння пацвярджаецца тое, аб чым ён казаў раней. "Увесь поўдзень Кыргызстана палыхае. Людзі захопліваюць адміністрацыйныя будынкі ў  Джалал-Абадзе, Ошы. Народ абараняе брата скінутага прэзідэнта і іншых яго сваякоў, — паведаміў Лукашэнка. — І ў гэтым выпадку я хачу звярнуцца да кіргізскага народа: не дапусціце здрадніцтва свайму прэзідэнту. Гэта будзе самай жорсткай памылкай".

Як мяркуе прэзідэнт Беларусі, рэальным выйсцем з гэтай сітуацыі можа быць неадкладнае аб'яўленне датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў і магчымасць браць у іх удзел "усім ахвотным, у тым ліку Курманбеку Бакіеву".

Ён дадаў, што "не варта давяраць тым подпісам пад заявай аб адстаўцы, якія сёння дэманструюцца ў СМІ". "Нават калі ён аб'явіў аб сваім сыходзе, вы ж разумееце, у якіх умовах гэта адбывалася. Калі ў яго на руках маленькія дзеці, сям'я, калі яго заціснулі ў гарах у блакаду і існуе пагроза грамадзянскай вайны. Вось у такой сітуацыі, у поўнай адзіноце і апынуўся гэты чалавек. Якое ён мог у такіх умовах прыняць рашэнне?" — сказаў Лукашэнка.

"Я ўпэўнены: калі б прайшло 2-3 гады, Кыргызстан стаў бы на ногі. Справа ў тым, што гэта стратэгічна важная тэрыторыя, якую сёння разрываюць на часткі тыя, хто абвяшчае там свае "жыццёва важныя інтарэсы". Паўстае пытанне: а дзе ж тады інтарэсы кіргізскага народа? Вось у клубок усё гэта ўвязана — і гэта аснова таго, што народ збяднеў. Кыргызстан — бедная краіна. Гэта бедныя людзі, гатовыя сёння працаваць за кавалак хлеба. І замест таго, каб ваяваць там побач, у Афганістане, траціць мільярды долараў і забіваць людзей, амерыканцы маглі б дапамагчы кіргізскага народу, падняць гэтую краіну", — мяркуе Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Толькі народ мае права спытаць з прэзідэнта. Ніякія банды, ніякія групы, ніякая апазіцыя — толькі народ", — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 18...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика