Э.Байсалаў: “Бакіеў хоча давесьці краіну да праліцьця крыві”. 21.by

Э.Байсалаў: “Бакіеў хоча давесьці краіну да праліцьця крыві”

21.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заявы Курманбэка Бакіева на прэсавай канфэрэнцыі камэнтуе кіраўнік апарату Часовага ўраду Кіргізстану Эдзіль Байсалаў.Радыё Свабода: Як бы Вы пракамэнтавалі заяву Бакіева пра тое, што ён не прызнае сваёй адстаўкі, і ягоны заклік да сьветуне прызнаваць новыя ўлады?

Байсалаў: Бакіеў ужо раней напісаў заяву аб адстаўцы. А да заявы адбыўся факт яго адхіленьня ад улады народам Кіргізстану, які ўзьняўся з пратэстам. Таму гэты чалавек, які напісаў заяву, ён таргаваўся – таргаваўся ня з намі, не з часовым ўрадам, мы ніколі не ўступалі зь ім у перамовы і адмаўляліся зь ім мець справу – ён меў справу з ЗША, Расеяй, Казахстанам. Менавіта ім ён сказаў, што піша заяву аб адстаўцы, каб любым коштам яго вывезьлі з краіны. Таму ўсё, што ён цяпер кажа – гэта меркаваньне чалавека, які хоча працягваць грамадзянскія забурэньні, хоча давесьці краіну да праліцьця крыві. Гэта тыя карты, якія ён разыгрываў усе пяць гадоў знаходжаньня ва ўладзе. Мы ўспрымаем гэта як чарговую праяву ягонай хлусьні, двухаблічнасьці і падману.

Радыё Свабода: Курманбэк Бакіеў заявіў, што ў Кіргізстане ўладу захапіла банда самазванцаў, якая рабуе людзей і забівае, і ў выніку краіна адкінутая на дзясяткі гадоў...

Байсалаў: Менавіта Курманбэк Бакіеў літаральна некалькі тыдняў таму прадставіў публічна кнігу пра тое, як ён сам захапіў уладу 24 сакавіка 2005 году, як ён сам растлумачыў права народу паўстаць супраць дыктатара. Так што як мінімум мы паўтарылі ягоны прыклад. Таму хай лепш паглядзіць на сябе.

Радыё Свабода: Ці можа Бакіеў разьлічваць на падтрымку хоць бы часткі кіргіскага народу?

Байсалаў: Калі б ён мог на гэта разьлічваць, ён не маліў бы сьлёзна Маскву, Вашынгтон, Астану, эўрапейскія дзяржавы з просьбай яго вывезьці. Ён пераканаўся ў тым, што яго адмовіліся падтрымліваць ня тое што землякі, але нават блізкія родныя. Таму ні на якую падтрымку гэты чалавек разьлічваць ня можа.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявы Курманбэка Бакіева на прэсавай канфэрэнцыі камэнтуе кіраўнік апарату Часовага ўраду Кіргізстану Эдзіль Байсалаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика