Апазіцыяй занялася падатковая
21.04.2010 17:30
—
Новости Политики
|
Сустаршыня Беларускай Хрысіцянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі наведаў па позве падатковую інспекцыю Фрунзенскага раёну Мінска. Галоўны дзяржінспектар Іна Лаўцэвіч паведаміла магчымаму кандыдату ў прэзідэнты, што праходзіць праверка, і яму будзе неабходна прадставіць дэкларацыю аб даходах як мінімум за 8 гадоў. Прычым трэба будзе патлумачыць набыццё і продаж аўтамабілю, што Рымашэўскі здзейсніў больш, чым восем гадоў таму. Інспектар папярэдзіла, што такія меры будуць прымяняцца таксама і да сваякоў Віталя Рымашэўскага.Віталь Рымашэўскі таксама звязвае ціск з боку падаткавай з тым, што ад імя БХД ён выступіў заяўляльнікам правядзення сёлетняга Чарнобылскага шляху, а таксама ініцыятарам стварэння грамадскага камітэта па абароне грамадзян Беларусі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы «У абарону жыцця». Падобныя праблемы таксама ўзніклі ў лідэра «Маладых дэмакратаў» Міхаіла Пашкевіча.Запыт на яго ў Бярозаўскую падаткавую быў зроблены з Мінска. Цяпер падаткавікі правяраюць, якія прыбыткі і дзе атрымліваў Міхась. У сталіцы дэкларацыю запатрабавалі і з лідэра «Правага альянса» Юрыя Карэтнікава. ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустаршыня Беларускай Хрысіцянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі наведаў па позве падатковую інспекцыю Фрунзенскага раёну Мінска. |
|