Уладзімір Макей: аператыўнае і якаснае вырашэнне праблем людзей — святое правіла для чыноўнікаў". 21.by

Уладзімір Макей: аператыўнае і якаснае вырашэнне праблем людзей — святое правіла для чыноўнікаў"

22.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аператыўнае і якаснае вырашэнне праблем людзей павінна стаць святым правілам для кожнага дзяржслужачага. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей учора ў час прамой лініі з насельніцтвам Мінска па праблемных пытаннях, звязаных з тэрмінамі і якасцю будаўніцтва жылля ў сталіцы, перадае БЕЛТА.

"Калі чалавек паставіў пытанне, яно павінна быць вырашана аператыўна, якасна і ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам. Гэта павінна быць святым правілам для кожнага дзяржслужачага. Тады мы даб'ёмся галоўнай мэты дзяржавы — паляпшэння якасці жыцця людзей", — сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што правядзенне такіх прамых ліній павінна стаць правілам у рабоце дзяржаўных органаў. Уладзімір Макей канстатаваў, што не заўсёды кіраўнікі на месцах своечасова адгукаюцца на праблемныя пытанні насельніцтва, з-за чаго людзі вымушаны звяртацца ў тым ліку ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Такі стан спраў ён назваў недапушчальным. "Самае галоўнае пры правядзенні прамых ліній з насельніцтвам — не фіксацыя, а неадкладнае выкананне абазначаных праблем", — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Закранаючы работу нядобрасумленных забудоўшчыкаў, якія зрываюць тэрміны ўводу ў эксплуатацыю жылля і дапускаюць будаўнічы брак, Уладзімір Макей нагадаў пазіцыю кіраўніка дзяржавы наконт гэтага, агучаную толькі што ў штогадовым Пасланні: такія забудоўшчыкі павінны ўстараняць брак за ўласныя грошы або пазбаўляцца ліцэнзіі. "Патрабаванні павінны быць самыя жорсткія", — падкрэсліў Уладзімір Макей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўнае і якаснае вырашэнне праблем людзей павінна стаць святым правілам для кожнага дзяржслужачага. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика