Кiраўнiцтва Беларусi высока цэнiць заслугi Беларускай праваслаўнай царквы. 21.by

Кiраўнiцтва Беларусi высока цэнiць заслугi Беларускай праваслаўнай царквы

23.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на ўрачыстым пасяджэннi Сiнода Беларускай праваслаўнай царквы, якое адбылося ў мiнскiм Доме мiласэрнасцi.

"У дзяржавы i царквы — агульныя задачы: клопат аб дабрабыце народа, яго маральным здароўi, захаваннi спакою i стабiльнасцi ў нашым беларускiм доме. Пры гэтым моцная ўлада з'яўляецца залогам непахiснасцi становiшча праваслаўнай царквы ў грамадстве", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Перад пачаткам пасяджэння кiраўнiк дзяржавы пагаварыў з Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусi Фiларэтам. Потым Прэзiдэнт выступiў на адкрыццi пасяджэння Сiнода з прывiтальным словам, у якiм ён павiншаваў Уладыку Фiларэта з 75-годдзем, а таксама канстатаваў значны ўклад царквы ва ўмацаванне самабытных духоўных каштоўнасцяў i iдэалаў беларускага народа.

"Памiж свецкай i духоўнай уладай у Беларусi ўсталявалiся сугучныя адносiны, якiя ў праваслаўi прынята называць сiмфонiяй, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не выпадкова менавiта з Беларускай праваслаўнай царквой у 2003 годзе было заключана пагадненне аб супрацоўнiцтве. Гэта цудоўны прыклад такой цеснай сумеснай дзейнасцi, аналагаў якой няма больш нiдзе ў праваслаўным свеце".

Сёння адроджаны епархii, якiя гiстарычна iснавалi на землях Беларусi, забяспечаны аднаўленне i будаўнiцтва больш як тысячы храмаў i манастыроў, вядзецца падрыхтоўка нацыянальных кадраў свяшчэннаслужыцеляў у духоўнай акадэмii i семiнарыi. "Адноўлены Крыж Ефрасiннi Полацкай i рака Прападобнай, на беларускую мову перакладаецца Свяшчэннае Пiсанне", — нагадаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле яго слоў, iнiцыятывы БПЦ у справе ўмацавання канструктыўнага дыялога розных веравызнанняў i культур даюць адчувальны вынiк.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў думку, што "Беларускай праваслаўнай царкве пашанцавала, што ў яе ёсць Уладыка Фiларэт. Пашанцавала ў тым плане, што ўжо не адзiн дзясятак гадоў гэты чалавек так плённа працуе ў iмя мiру, спакою i дабрабыту ў нашай Айчыне".

Пад кiраўнiцтвам цяперашняга прадстаяцеля Беларускi экзархат заўсёды iшоў у рэчышчы выбранага народам курсу развiцця краiны, паслядоўна падтрымлiваючы гэты курс.

"Вы, Ваша Высокапраасвяшчэнства, унеслi вялiкi ўклад ва ўстараненне той барыкады канфрантацыi i неразумення, якая раздзяляла дзяржаву i царкву многiя дзесяцiгоддзi", — адзначыў Прэзiдэнт.

"З асаблiвымi пачуццямi ўдзячнасцi i гордасцi я вiншую вас з 75-гадовым юбiлеем. У народзе гэты юбiлей называюць брыльянтавым", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Бог дараваў Мiтрапалiту Фiларэту моцнае здароўе. "І я хацеў бы, каб яно i далей захоўвалася ў вас на доўгiя гады", — пажадаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў прадстаяцелю БПЦ спецыяльны лiст аб аб'яўленнi падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу, што Уладыка Фiларэт, як нiхто iншы, адзначаны многiмi высокiмi дзяржаўнымi ўзнагародамi. "Вы адзiн з першых герояў суверэннай Беларусi", — нагадаў ён.

Нядаўна Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл удастоiў прадстаяцеля БПЦ найвышэйшай царкоўнай узнагароды для праваслаўных мiтрапалiтаў — права пераднясення крыжа ў час богаслужэння. Сёння падчас пасяджэння Сiнода адбылася цырымонiя ўручэння Мiтрапалiту Фiларэту перадноснага крыжа.

Нефармальна гэты крыж лiчыцца распазнавальным знакам прадстаяцеляў памесных (самастойных) праваслаўных цэркваў. У Рускай праваслаўнай царкве акрамя Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi права праводзiць богаслужэннi з гэтым сiмвалам да гэтага часу меў толькi Мiтрапалiт Кiеўскi i ўсяе Украiны.

Адказваючы на вiншаваннi, Уладыка Фiларэт сказаў: "Я дзякую ўсiм за добрыя словы i пажаданнi. I прашу ўсiх вас сваiмi малiтвамi падтрымаць мяне ў маiм служэннi, каб яно было на славу Божую".

"Мiр на беларускай зямлi — гэта не толькi агульная задача для Прэзiдэнта краiны i кiраўнiка экзархата, але i асноўная жыццёвая каштоўнасць нашага народа. Адсутнасць войнаў, грамадскае супакаенне i спакой у сэрцах людзей — гэтыя задачы вырашаюцца не раз i назаўсёды, а патрабуюць штодзённых i штогадзiнных намаганняў. Дасягнуць гэтай трыадзiнай мэты можна толькi разам", — падкрэслiў Мiтрапалiт.

Фiларэт выказаў удзячнасць Прэзiдэнту i ўсiм дзяржаўным дзеячам Беларусi за "тую грамадзянскую свабоду, пры якой праваслаўная царква сёння мае магчымасць ажыццяўляць сваё мiсiянерскае служэнне i робiць гэта з поспехам".

Пасля ўрачыстай часткi пасяджэння Прэзiдэнт i Патрыяршы Экзарх наведалi храм Дома мiласэрнасцi, дзе Аляксандр Лукашэнка запалiў свечку перад асаблiвым абразом — дакладным спiсваннем цудатворнага абраза Божай Мацi "Скорапаслушнiца", якi захоўваецца на святой гары Афон.

Прэс-служба прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на ўрачыстым пасяджэннi Сiнода Беларускай праваслаўнай царквы, якое адбылося ў мiнскiм Доме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика