Пасол Кыргызстану: Наш народ цярплівы да той пары, пакуль яго не дастануць. 21.by

Пасол Кыргызстану: Наш народ цярплівы да той пары, пакуль яго не дастануць

23.04.2010 17:18 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У той самы дзень, калі з журналістамі кантактаваў зрынуты прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў, заяву для прэсы зрабіла пасол Кыргызстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава.

Будынак пасольства Кыргызстана месціцца на Старавіленскай вуліцы, побач дыпламатычныя прадстаўніцтвы Украіны, ЗША, Расіі. У канферэнц‑залі амбасады вісіць дзвюхмоўны плакат: «Кош келиниздер / Сардэчна запрашаем».

Спадарыня Балджурава працавала міністрам адукацыі, як за Аскарам Акаевым, так і за Курманбекам Бакіевым. Паслом у Беларусь была прызначаная ў чэрвені 2009 года.

«У СМІ Беларусі сёння кіргізскі дзень», — адразу пажартавала дыпламат. У якасці эпіграфа да прэс‑канферэнцыі спн.Балджурава працытавала ўрывак з кітайскага летапісу, дзе гаварылася, што добрага кіраўніка свой народ любіць, а дрэннага — выганяе вон.

«Гісторыя паўтараецца, — зазначыла Ішэнкуль Балджурава. — Цяпер Кыргызстан перажывае нялёгкія часы. Аграмадная падзяка дыпламатычнаму корпусу, міжнародным арганізацыям, якіх хвалюе лёс нашай краіны».

Па словах пасла, кансалідаваная пазіцыя ЗША, Расіі, Казахстана і Еўрасаюза па вывазе з краіны Курманбека Бакіева дазволіла стабілізаваць сітуацыю ў Кыргызстане.

«Міжнародная супольнасць прызнала часовы ўрад. Пачалася праца па рэалізацыі канстытуцыйных рэформаў. Кыргызстан абяцае далейшае выкананне міжнародных, як двухбаковых, так і шматбаковых дамоваў і абавязкаў», — зазначыла пасол.

«Ні інтэлігент Акаеў, ні гаспадарнік Бакіеў не скарысталі ўнікальны шанец увайсці ў гісторыю, як стваральнікі. Яны абманулі надзеі і спадзяванні народу», — зазначыла Балджурава.

«Наш народ цярплівы да той пары, пакуль яго не дастануць. Калі яго дастаюць, то адбываюцца рэвалюцыі», — скончыла зварот пасол.

Першым пытаннем было, ці будзе афіцыйны Бішкек патрабаваць выдачы Бакіева. «Для гэтага павінна быць прававая аснова. Пакуль крымінальная справа супраць былога прэзідэнта не заведзеная. Справа заведзеная на ягонага сына Максіма і дваццаці трох ягоных паплечнікаў», — кажа пасол.

Як пракаментуе Балджурава рашэнне Лукашэнкі прыняць у сябе Бакіева. «Я не магу каментаваць дзеянні беларускіх уладаў. Спадзяюся, у нашых народаў хопіць абачлівасці не ўскладняць адносін».

Камунікаванне з прэсай спадарыня пасол скончыла фразай: «Бекі (кіраўнікі сыходзяць), а народ застаецца».


Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той самы дзень, калі з журналістамі кантактаваў зрынуты прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў, заяву для прэсы зрабіла пасол Кыргызстану ў Беларусі Ішэнкуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика