Прэзідэнт запатрабаваў навесці парадак на прысядзібных участках. 21.by

Прэзідэнт запатрабаваў навесці парадак на прысядзібных участках

24.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора азнаёміўся з пытаннямі будаўніцтва сучасных жывёлагадоўчых фермаў з выкарыстаннем айчыннага абсталявання, імпартазамяшчэння і рэсурсазбе-ражэння на прыкладзе СВК "Грыцкевічы" ў Нясвіжскім раёне.

У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы — сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну, веснавыя палявыя работы, стан і развіццё малочнай жывёлагадоўлі ў СВК "Грыцкевічы".

Нясвіжскі раён — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў вобласці, а таксама лідар у малочнай вытворчасці. Апошнія тры гады ён станавіўся пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па жывёлагадоўлі. Такіх поспехаў у раёне дабіліся ў многім дзякуючы тэхнічнаму пераўзбраенню і мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны. У мінулым годзе тут атрымана 100 тыс. тон малака. Сярэдні надой малака за 2006—2009 гады ўзрос на 794 кг і склаў 7023 кг, што з'яўляецца найлепшым паказчыкам сярод раёнаў. СВК "Грыцкевічы" — вядучая гаспадарка Нясвіжскага раёна. У студзені—сакавіку гэтага года вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склала больш за 104 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года. Малочнатаварная ферма "Мацылёўшчына" ў СВК — своеасаблівы ўзор выкарыстання найноўшых тэхналогій і прымянення айчынных будаўнічых матэрыялаў і абсталявання.

Лукашэнка запатрабаваў першачарговую ўвагу ўдзяліць навядзенню парадку на прысядзібных і прыдваровых участках.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, неабходна асабліва ўважліва аднесціся да пытанняў навядзення парадку каля дамоў сельскіх жыхароў, а таксама дапамагчы ім з пасяўнымі работамі на іх участках. Пры гэтым пад пільным кантролем мясцовых уладаў павінны знаходзіцца пытанні дапамогі пажылым людзям. Але і самі вяскоўцы павінны прыкладаць больш намаганняў для падтрымання парадку ў дварах і на ўласнай зямлі.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць навесці парадак каля малочнатаварных фермаў. У прыватнасці, у гэтым годзе па перыметры выгараджаны ўсе фермы. Пакуль атрымліваецца, што каля 20—30 га зямлі вакол фермаў выведзены з севазвароту. Дастаткова агарадзіць тэрыторыю каля фермы і пастаянна падтрымліваць тут парадак.

Пытанням якасці і культуры Прэзідэнт удзяліў вялікую ўвагу, прычым якасці ў шырокім сэнсе — як вытворчасці прадукцыі, так і жыцця людзей. У гэтым плане ён пазітыўна ацаніў работу, што праводзіцца ў Нясвіжскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка лічыць прымальнымі тэмпы правядзення пасяўных работ, але патрабуе павышэння іх якасці. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу ўчора ў час наведвання СВК "Грыцкевічы" ў Нясвіжскім раёне.

Як далажыў Прэзідэнту міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, цяпер пасеяна яравых культур на 81 працэнце запланаваных да сяўбы плошчаў. Ужо завершаны работы ў Брэсцкай вобласці, завяршаюцца ў Гродзенскай і Гомельскай, каля 10 працэнтаў засталося засеяць у Мінскай вобласці. Акрамя таго, пасеяна 44 працэнты цукровых буракоў, 15 працэнтаў кукурузы. Паводле слоў міністра, пасяўная ідзе ў штатным рэжыме, сур'ёзных праблем няма, і ў цэлым кампанія будзе завершана ў адпаведнасці з графікам.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што неабходна акцэнтаваць увагу на якасці правядзення пасяўных работ. У прыватнасці, трэба дасяваць тыя ўчасткі, дзе доўга стаяла вада. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць падсеву ўчасткаў азімых там, дзе гэта патрабуецца. "Палі трэба прыводзіць у парадак", — сказаў Прэзідэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора азнаёміўся з пытаннямі будаўніцтва сучасных жывёлагадоўчых фермаў з выкарыстаннем айчыннага абсталявання,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика