А.Кубілюс: “Непрадказальная Беларусь для нас небясьпечная”. 21.by

А.Кубілюс: “Непрадказальная Беларусь для нас небясьпечная”

25.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта прэм’ер-міністар Літвы заявіў у інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza.На пытаньне журналіста, якою Вільня бачыць будучыню літоўска-беларускіх дачыненьняў, Андрус Кубілюс адказаў:

“Мы стараемся падтрымліваць дыялёг з урадам і прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь — у канцы траўня будзе чарговая нарада. Польшча і Літва павінны зрабіць усё магчымае, каб наблізіць Беларусь, Украіну, Малдову і Грузію да таго, што мы называем "эўрапейскія каштоўнасьці". Для гэтага патрэбны час, але, дзякуючы "Ўсходняму партнэрству", зараз мы можам назіраць зьмены ў стаўленьні Менску да Эўропы. Непрадказальная Беларусь, як і Беларусь у хаосе, для нас небясьпечная”.

Паводле Кубілюса, пасьля таго як яго краіна стала сябрам ЭЗ і НАТО, яна адчувае сябе ў большай бясьпецы, чым раней.

“Мы бачым таксама станоўчыя зьмены ў падыходах Расеі і Беларусі да сваіх бліжэйшых суседзяў на Захадзе і можам быць аптымістамі. Аднак кожны аптыміст павінен быць і рэалістам”, — падкрэсьліў літоўскі прэм’ер.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта прэм’ер-міністар Літвы заявіў у інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика