Лазавік: Прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца ў 2010-м. 21.by

Лазавік: Прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца ў 2010-м

25.04.2010 21:21 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік зазначыў, што не выключае таго, што прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года.

На просьбу пракаментаваць інфармацыю, прыведзеную ва ўлётцы кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дзе сцвярджаецца, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца сёлета, Лазавік сказаў: «Спадар Гайдукевіч, напэўна, па-свойму лічыць каляндар, і, цалкам магчыма, што ён не памыляецца. Рэч у тым, што выбарчае заканадаўства ўстанаўлівае крайні позні тэрмін правядзення выбараў. А прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта.

Калі зыходзіць з таго, што інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праходзіла, калі не памыляюся, 6 красавіка, то чарговыя выбары павінны прайсці не пазней за 6 лютага. Раней — магчыма.

Можа быць, у спадара Гайдукевіча ёсць асаблівае прадчуванне, і ён якраз угадаў, якое рашэнне прыме парламент пры назначэнні даты выбараў. Цалкам магчыма, што гэтыя выбары будуць прызначаны і на канец 2010 года».


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік зазначыў, што не выключае таго, што прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года.На просьбу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика