Як толькі прыехаў Някляеў, запахла наркотыкамі. 21.by

Як толькі прыехаў Някляеў, запахла наркотыкамі

25.04.2010 22:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Някляеў паведаміў, што ў рамках грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» ён цяпер наведвае раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Мы заехалі ў Мазыр, дзе сустракаліся з жыхарамі. Праз некалькі хвілін прыехаў нарад міліцыянераў. Яны паведамілі, што ім паступіла ананімная інфармацыя аб тым, што ў прыватным доме, дзе мы збіраліся, ужываюцца наркотыкі», — сказаў Някляеў.

Паводле слоў паэта, супрацоўнікі міліцыі праверылі пашпарты ва ўсіх прысутных. «Гаспадар дома даў агледзець дом на прадмет наяўнасці наркотыкаў. Што мяне здзівіла — супрацоўнікі прыехалі без пошукавай сабакі. Мабыць, яна ў іх у адпачынку», — пажартаваў Някляеў.

Супрацоўнікі міліцыі абшукалі дом, наркотыкаў не знайшлі, але ўзялі ў актывістаў кампаніі экземпляры газеты «Народная воля» і іншыя друкаваныя матэрыялы «для азнаямлення».


Сяргей Пульша, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Някляеў паведаміў, што ў рамках грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» ён цяпер наведвае раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Мы заехалі ў Мазыр,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика