Цэнтрвыбаркам: Яўка выбаршчыкаў на мясцовыя выбары склала 79,1%
26.04.2010 07:31
—
Новости Политики
|
Яўка выбаршчыкаў на выбары ў мясцовыя саветы 25 красавіка склала 79,1%, паведаміла Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Гэта на 0,1% менш, чым на мясцовых выбарах 2007 года.
На ўчасткі прыйшло 5.560.418 чалавек, якія маюць права голасу. Найбольшая яўка зафіксавана ў Віцебскай вобласці — 90,9%. Далей ідуць Магілёўская вобласць — 85,7%, Гомельская — 84,4%, Мінская — 81,7%, Гродзенская — 80,6%, Брэсцкая — 78,7% і горад Мінск — 58,7%. У дзень выбараў у спісы выбаршчыкаў было ўключана 21.385 чалавек (ад 650 у Гродзенскай вобласці да 6.232 у Брэсцкай; у Мінску — 2.853). Яўка на датэрміновае галасаванне склала 29,3% (ад 23,5% у Мінску да 34,3% у Магілёўскай вобласці), што на 4,4 працэнтныя пункты вышэй, чым на папярэдніх мясцовых выбарах у 2007 годзе.Яўка ў дзень асноўнага галасавання ў цэлым па краіне склала 49,8%, у Віцебскай вобласці — 57,7%, Гродзенскай — 55,2%, Брэсцкай — 52,3%, Мінскай — 51,6%, Магілёўскай — 51,4%, Гомельскай — 50,5%, у Мінску — 35,2%. Каментуючы высокую яўку выбаршчыкаў, сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік заявіў, што яе забяспечылі «добрая арганізатарская праца прадстаўнікоў выбарчых камісій», а таксама «высокая грамадзянская свядомасць выбаршчыкаў».Паводле слоў Лазавіка, падчас датэрміновага і асноўнага галасавання не было зафіксавана парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі. Ён падкрэсліў, што гэта адзначалі як арганізатары выбараў, так і назіральнікі і самі кандыдаты ў дэпутаты. «Вядома, недапрацоўкі былі, але пад сумненне вынікі выбараў яны паставіць не могуць», — сказаў Лазавік.Сакратар ЦВК паведаміў, што кампанія сёлета актывізавалася толькі да канца перыяду агітацыі. «Былі і сутычкі кандыдатаў, якія псавалі агітацыйныя плакаты, але ў цэлым па Беларусі выбары прайшлі без катаклізмаў і рэзкіх палітычных усплескаў», — адзначыў Лазавік. Паводле яго слоў, кампанія была не толькі дзейнай, «але і даволі спакойнай, якая не паўплывала негатыўна на сацыяльна-палітычнае становішча ў грамадстве». Лазавік таксама заявіў, што на ход выбараў станоўча паўплывалі змяненні ў выбарчым заканадаўстве, прынятыя ў канцы мінулага года. «Змяненні былі істотнымі, яны былі рэалізаваныя на практыцы. У прыватнасці, дадатковыя правы былі дадзены ўдзельнікам выбараў, пашыраны магчымасці для агітацыі. Але, на жаль, у барацьбе не ўсе аказаліся стойкімі. У некаторых рэгіёнах прадстаўнікі палітычных партый цалкам адмовіліся ад удзелу ў выбарах», — адзначыў Лазавік. У 2007 годзе яўка на выбары ў мясцовыя саветы склала 79,2% (ад 60% у Мінску да 90,4% у Віцебскай вобласці). Датэрмінова прагаласавала 24,9% выбаршчыкаў (ад 16,7% у Мінску да 30,7% у Гомельскай вобласці). На цяперашніх выбарах яўка знізілася ў Брэсцкай вобласці (на 1,8%) і Мінску (на 1,3%), вырасла ў Мінскай (на 0,1%), Гродзенскай (на 0,3%), Віцебскай (на 0,5%), Магілёўскай (на 1,2%) і Гомельскай (на 1,3%) абласцях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яўка на датэрміновае галасаванне склала 29,3%. |
|