Вінцук Вячорка будзе абскарджваць вынікі галасавання па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета. 21.by

Вінцук Вячорка будзе абскарджваць вынікі галасавання па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета

26.04.2010 07:31 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета па 43-й Мірашнічэнкаўскай акрузе, член Сойма Партыі БНФ Вінцук Вячорка будзе абскарджваць вынікі галасавання па выбарах дэпутатаў Мінскага гарсавета 26-га склікання.

Вячорка паведаміў, што такое рашэнне ён прыняў у сувязі са шматлікімі парушэннямі Выбарчага кодэкса. Паводле яго слоў, назіральніцу па ўчастку №75 Радаславу Вячорка члены выбарчай камісіі проста падманулі. «Па дамоўленасці са старшынёй выбарчай камісіі Радаслава павінна была наглядаць за галасаваннем на даму. Але раптоўна члены камісіі схапілі скрынку для галасавання і пабеглі ў машыну, не папярэдзіўшы назіральніцу. Калі яна дагнала членаў камісіі, Радаславе патлумачылі, што не могуць яе ўзяць, бо няма вольнага месца ў машыне. Назіральніца паехала на сваёй машыне да дома №28 па вуліцы Някрасава, куды, паводле слоў членаў камісіі, яны і накіраваліся.

Але іх машыну Радаслава там не знайшла. Паводле слоў іншых наглядальнікаў, машына з членамі камісіі паехала ў другі бок», — сказаў Вячорка.

Паводле яго слоў, на участку №71 з 300 выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, за дзеючага дэпутата Мінскага гарсавета Уладзіміра Галабурду аддалі галасы 114 чалавек, а за Вячорку — 86. «Але трэба ўлічыць, што 113 чалавек галасавалі датэрмінова і на даму. Пры гэтым старшыня выбарчай камісіі не аб`явіла інфармацыю аб асобных выніках галасавання датэрмінова, на даму і ў дзень выбараў, а таксама адмовілася даваць гэту інфармацыю маёй даверанай асобе», — сказаў Вячорка.

Ён таксама адзначыў, што на ўчастку №74 агульныя вынікі галасавання адмоўныя для палітыка: 142 — за Вячорку і 256 — за Галабурду.

Але па выніках галасавання 25 красавіка Вячорка перамог, бо за яго аддалі галасы 112 выбаршчыкаў, а за Галабурду — 79.

«Пры такой прапорцыі абсурднымі выглядаюць вынікі датэрміновага галасавання: за Вячорку — 12 галасоў і за Галабурду — 138», — сказаў палітык.

Ён звярнуў увагу на тое, што на некаторых участках колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, перавышае 550 чалавек. «Але на ўчастку № 75, дзе членам камісіі была прадстаўніца Партыі БНФ Ада Чалей і кожны дзень вялося назіранне, толькі 40 чалавек прагаласавалі датэрмінова», — падкрэсліў Вячорка.


БелаGАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета па 43-й Мірашнічэнкаўскай акрузе, член Сойма Партыі БНФ Вінцук Вячорка будзе абскарджваць вынікі галасавання па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика