Тры дэпутаты ад БХД
26.04.2010
—
Новости Политики
|
Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў, паведаміў НН Павел Севярынец.Ён перамог у Прамысловай акрузе № 22.
Нават у скрынях датэрміновага галасавання ветэрынар Цюлькоў перамог у некалькі галасоў. Перавага ж у асноўны дзень была больш істотнай. Супернікам Цюлькова быў намеснік дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання. У Аўсянкаўскай сельскай акрузе ў Горацкім раёне перамагла настаўніца Жанна Шчарбініна, кампанію якой у рэгіёне актыўна праводзілі сябры Руху «За Свабоду». Яна набрала 42%. Праўда, яна стала дэпутатам толькі сельсавету. У райсавет Шчарбініной трапіць не атрымалася. Тут яна атрымала толькі 22% галасоў. Таксама дэпутатам па Сідрынскім сельсавеце ў Кобрынскім ране стаў Віктар Бардзюг. Ён быў адзіным сябрам БХД, які балатаваўся па безальтэрнатыўнай акрузе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў, паведаміў НН Павел Севярынец.
|
|