Чарнобыльскі шлях — 2010. 21.by

Чарнобыльскі шлях — 2010

26.04.2010 18:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18:27

Выступае акадэмік Іван Нікітчанка.

18:19

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі падчас выступу заклікаў аб пачатку нацыянальнай кампаніі па абароне беларусаў ад вымірання.

На акцыі прысутнічаюць пісьменнікі Уладзімір Някляеў і Генадзь Бураўкін. Далучыліся да акцыі прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі». Яны прыйшлі са сваімі сцягамі.

Зараз у акцыі ўдзельнічае прыкладна 400-500 чалавек.

18:11

Спявае бард Андрэй Мельнікаў, адну песню выканаў сваю, другую - на словы інака Мікалая (Алега Бембеля).

Палітыкаў вобмаль, ёсць сустаршыні БХД Аляксей Шэін, Павел Севярынец, Георгій Дзмітрук, а таксама старшыня БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, з"явіліся таксама па адным сцягу «Народнай Грамады» і «Маладой Беларусі».

Людзі між сабой зазначаюць, што не варта ісці ў бок Бангалор, а правесці мерапрыемства тут, ля Прэзідыума Акадэміі навук.

18:02

На пляцоўцы перад будынкам Прэзідыума Акадэмі навук сабралося каля 150—200 чалавек.

Міліцыя, як абяцала, паставіла агароджы і металашукальнікі. Некалькі дзясяткаў чалавек пакуль не заходзяць у загароджу.

Ва ўдзельнікаў акцыі пакуль толькі бел‑чырвона‑белыя сцягі. Нагадаем, аргкамітэт па стварэнні БХД — арганізатары акцыі — рэкамендавалі ўдзельнікам мерапрыемства адмовіцца ад партыйна‑арганізацыйнага піяру.

***

Арганізатары прасілі дазволу прайсці ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, але гарвыканкам традыцыйна адпраўляе ўдзельнікаў шэсця вуліцай Сурганава на Бангалор.

Маладафронтаўцы трымаюць расцяжку «Чарнобыльскі шлях - 2010» і таксама транспарант «Чынввенства суда і пракуратуры прычыняюць такую ж шкоду народу, як радыяцыя».

***

«Акцыя Чарнобыльскі шлях - 2010» прысвечаная 24‑м угодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Першы раз такая акцыя прайшла ў трэція ўгодкі катастрофы, 30 верасня 1989 года ў Мінску па ініцыятыве БНФ «Адраджэнне».

26 красавіка 1996 года прайшла найбольш гучная акцыя, паводле розных ацэнак у ёй узялі ўдзел ад 30 да 50 тыс. чалавек, Шлях суправаджаўся сутычкамі з міліцыяй і спецназам, а скончыўся масавымі затрыманнямі і адміністрацыйнымі суткамі.

***

Некалькімі гадзінамі раней прадстаўнікі дзяржаўных структур і міліцыі ўшанавалі памяць ахвяр наступстваў катастрофы жалобнымі мерапрыемствамі ў храме ў гонар іконы Божай Маці "Спатоленне загінулых".

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка наведвае Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці, што пацярпеў ад наступстваў катастрофы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі падчас выступу заклікаў аб пачатку нацыянальнай кампаніі па абароне беларусаў ад вымірання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика