Расія мае намер уступаць у СГА самастойна
27.04.2010 17:35
—
Новости Политики
|
Расія мае намер уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) самастойна, а не ў межах Мытнага саюза з Беларуссю і Казахстанам.
Пра гэта заявіў першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў 26 красавіка ў Вашынгтоне напярэдадні чарговага раунда перамоў аб уступленні РФ у СГА, паведамляе The Wall Street Journal. «Гэта будзе карысна для ўсіх,калі Расія стане членам СГА раней, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларуссю», — сказаў Шувалаў. *** У чэрвені 2009 года кіраўнікі ўрадаў Расіі, Казахстана і Беларусі заявілі пра сумеснае ўступленне ў СГА ў якасці адзінай мытнай тэрыторыі. Тады ж тры краіны прыпынілі двухбаковыя перамовы аб далучэнні да СГА на час правядзення кансультацый па фарміраванні адзінай пазіцыі Мытнага саюза. У кастрычніку 2009 года было аб’яўлена, што Расія, Казахстан і Беларусь адновяць перамовы аб далучэнні да СГА паасобку, але на ўзгодненых пазіцыях. 15 красавіка Шувалаў, знаходзячыся ў Бруселі, паведаміў журналістам, што тактыку ўступлення ў СГА прэзідэнты краін Мытнага саюза абмяркуюць 5 ліпеня на сустрэчы ў Астане. Ён выказаў надзею, што Расія ўвойдзе ў СГА да канца 2010 года. «Я думаю, што сёння ў нас ёсць вельмі добрая падтрымка з боку Еўрасаюза і пазітыўныя сігналы з боку адміністрацыі ЗША», — сказаў Шувалаў. Ён таксама адзначыў, што Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана адпавядае «ўсім правілам СГА і асноўным прынцыпам Еўрасаюза», і ў гэтым плане Расія заклікана стаць «мостам да Казахстана і Беларусі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў ў Вашынгтоне напярэдадні чарговага раунда перамоваў аб уступленні РФ у СГА.
|
|