Разам з Януковічам у Мінск прыбылі 11 высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў. 21.by

Разам з Януковічам у Мінск прыбылі 11 высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў

29.04.2010 12:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаў вядомы склад украінскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск 29 красавіка разам з прэзідэнтам Віктарам Януковічам.

Як паведамляе сайт прэзідэнта Украіны, у склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Лёвачкін, першы віцэ‑прэм’ер Андрэй Клюеў, віцэ‑прэм’ер Віктар Слаута, а таксама сем міністраў — замежных спраў Канстанцін Грышчанка, аховы навакольнага асяроддзя Віктар Бойка, эканомікі Васіль Цушко, транспарту і сувязі Канстанцін Яфіменка, паліва і энергетыкі Юрый Бойка, фінансаў Фёдар Ярашэнка, культуры Міхаіл Куліняк і кіраўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Мікалай Літвін.

Члены дэлегацыі возьмуць удзел у пашыраных перамовах, якія пройдуць у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Віктарам Януковічам у фармаце «сам‑насам». Па выніках перамоў запланавана падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, паведамляе сайт прэзідэнта Украіны.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаў вядомы склад украінскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск 29 красавіка разам з прэзідэнтам Віктарам Януковічам.Як паведамляе сайт прэзідэнта Украіны, у склад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика