Багапш спадзяецца на хуткае прызнанне Абхазіі Украінай і Беларуссю. 21.by

Багапш спадзяецца на хуткае прызнанне Абхазіі Украінай і Беларуссю

29.04.2010 14:41 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш спадзяецца на хуткае прызнанне Рэспублікі Абхазія Украінай і Беларуссю.

Паводле звестак РІА Новости, гутарачы з журналістамі 29 красавіка ў Сухумі, Багапш заявіў: «Я з асцярожным аптымізмам стаўлюся да гэтага. Для нас гэта архіважна, каб Украіна пайшла на прызнанне. Каб Беларусь, нарэшце, адважылася і закрыла гэтую тэму».

Варта зазначыць, што сёння прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску.

27 красавіка ў Страсбургу Януковіч заявіў, што ён супраць прымянення двайных стандартаў у пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама прапанаваў вызначыць крытэрыі давання незалежнасці і выпрацаваць падыход да вырашэння праблем замарожаных канфліктаў.

У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што рашэнне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прыняць парламент.

Яшчэ ў канцы 2008 года Абхазія і Паўднёвая Асеція накіравалі ў беларускі парламент просьбу аб прызнанні іх незалежнасці. У лістападзе 2009‑га група беларускіх парламентарыяў наведала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію, каб азнаёміцца з сітуацыяй на месцы. Паводле вынікаў паездкі дэпутаты падрыхтавалі даклад для кіраўніцтва краіны, які так і не быў абнародаваны.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш спадзяецца на хуткае прызнанне Рэспублікі Абхазія Украінай і Беларуссю. Паводле звестак РІА Новости, гутарачы з журналістамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика