Алег Воўчак: Аўтуховіч раскрыў тайную эканоміку ўлады. 21.by

Алег Воўчак: Аўтуховіч раскрыў тайную эканоміку ўлады

29.04.2010 15:42 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праваабаронца Алег Воўчак практычна кожны дзень прысутнічаў на судовым працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным.

«І ў Беларусі, і за мяжой мяне часта пытаюцца: чаму асоба Мікалая Аўтуховіча прыцягнула такую ўвагу беларускіх уладаў? Гэта не быў партызанскі атрад, як хочуць паказаць на судзе, а група аднадумцаў, што расследавалі карупцыю ў сваім рэгіёне. Яны знайшлі карупцыю ў тым органе, дзе яго не можа быць, у аддзяленні Міністэрства па падатках і зборах. Яны даведаліся, як сістэма зарабляе грошы. Частка грошай ішлі мясцовым чыноўнікам падатковаму інспектару Стасевіч, начальніку міліцыі Кацубе, старшыні гарвыканкаму Савельеву, а астатнія ішлі далей», — кажа А.Воўчак.

Праваабаронца расказвае гісторыю, што яшчэ ў 2003 годзе інспектар Стасевіча сказала Аўтуховічу, калі ён хоча весці бізнес, то павінен плаціць грошы. Аўтуховіч адмовіўся. Пасля чаго і пачаліся ў яго праблемы.

«Улады пабачылі, што гэтых людзей не спыніць па‑іншаму. Яны раскрылі тайную эканоміку ўладаў. І падобнае робіцца не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ў іншых», — дадае А.Воўчак.

Цяпер сп.Воўчак баіцца, што ў турме супраць Мікалая Аўтуховіча можа быць ужытая якая‑небудзь правакацыя.

Добрых словаў ад Алега Воўчака заслужыў міліцыянт Міхаіл Казлоў. «Як сказаў на судзе Асіпенка, Казлоў — гэта не мент, а супрацоўнік міліцыі, якіх засталося мала».


ЗП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабаронца Алег Воўчак практычна кожны дзень прысутнічаў на судовым працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика