Прывітанне ўдзельнікам фестывалю Гэты Дзень Перамогі.... 21.by

Прывітанне ўдзельнікам фестывалю Гэты Дзень Перамогі...

30.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам, удзельнікам і гасцям ХІІ Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю "Гэты Дзень Перамогі...".

"Ідэяй вашага творчага форуму з'яўляецца сцвярджэнне гуманізму, міру і ўзаемаразумення. Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасці прыцягваюць увагу грамадскасці, даюць магчымасць знаходзіць шляхі вырашэння самых вострых праблем сучаснасці, духоўна ўзбагачаць людзей", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівую павагу выклікае тэматыка фестывалю, прысвечаная Вялікай Перамозе, якую нашы народы сумеснымі гераічнымі намаганнямі заваявалі 65 гадоў таму. Ён выказаў упэўненасць, што фестываль паслужыць далейшаму ўмацаванню дружбы брацкіх народаў, пераемнасці пакаленняў, унясе дастойны ўклад у захаванне і развіццё выдатных традыцый тэатра, заснаваных на ідэалах дабра і справядлівасці.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам, удзельнікам і гасцям ХІІ Маскоўскага міжнароднага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика