Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з уладамі Беларусі
30.04.2010
—
Новости Политики
|
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАРЕ ў Страсбургу.
У галасаванні ўзялі ўдзел 67 дэпутатаў, 58 з іх прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі, шэсць — супраць, тры ўстрымаліся (усяго ў ПАРЕ 318 дэпутатаў). У рэзалюцыі ўказваецца на «недастатковы прагрэс» Беларусі ў галіне адпаведнасці стандартам Рада Еўропы. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што ў краіне «ў атмасферы сакрэтнасці» былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прыгаворы, калі скаргі асуджаных разглядаў Камітэт ААН па правах чалавека. Адзначаюцца таксама выпадкі парушэння ў Беларусі правоў польскай нацыянальнай меншасці і адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах у мясцовыя саветы. У дакуменце выказваецца шкадаванне ў сувязі з «недастатковай палітычнай воляй беларускіх уладаў раздзяліць каштоўнасці Рады Еўропы». Пры гэтым у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік прадоўжыць дыялог з Беларуссю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні...
|
|