«Малады фронт». Спроба №7. 21.by

«Малады фронт». Спроба №7

03.05.2010 11:24 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнароднае маладзёжнае аб’яднанне «Малады фронт» (Чэхія) для рэгістрацыі ў Беларусі мае намер правесці чарговы ўстаноўчы з’езд 29 мая. Пра гэта паведаміў лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч.

1 мая прайшоў cойм арганізацыі. «На ім была дадзена ацэнка мінулым выбарам у мясцовыя саветы. Безумоўна, мы адзначаем, што вынікі гэтай кампаніі не адпавядаюць рэальнаму волевыяўленню беларускага народа. Таму мы заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць не прызнаваць легітымнасць самапрызначаных дэпутатаў мясцовых саветаў», — сказаў Дашкевіч.

Сойм вызначыў дату новага ўстаноўчага з’езда — 29 мая. «Гэтым раз мы маем намер запрасіць на з’езд не толькі журналістаў, але і міжнародных гасцей, прадстаўнікоў дыпламатычных місій.

Акрамя таго, на з’езд будуць запрошаны і прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі», — сказаў Дашкевіч.

Ён нагадаў, што з 2000 года гэта будзе ўжо сёмая спроба рэгістрацыі арганізацыі ў Беларусі. »Падчас апошняй спробы рэгістрацыі Мінюст адмовіў у легалізацыі арганізацыі на той падставе, што многія члены «Маладога фронту» прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. З гэтага Мінюст зрабіў выснову, што заснавальнікі »Маладога фронту» не маюць намер ажыццяўляць дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Атрымліваецца абсурднае замкнёнае кола: улады лічаць супрацьзаконнай будучую дзейнасць арганізацыі, якая яшчэ не зарэгістравана, і на гэтай падставе не рэгіструюць арганізацыю, тым самым правакуючы дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, што супярэчыць заканадаўству», — адзначыў Дашкевіч.

Паводле яго слоў, калі прадстаўнікі Мінюста прыйдуць на з’езд, актывісты арганізацыі маюць намер высветліць, што азначае такая «прэзумпцыя вінаватасці» і як можна зарэгістраваць арганізацыю ў гэтай сітуацыі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзёжнае аб’яднанне для рэгістрацыі ў Беларусі мае намер правесці чарговы ўстаноўчы з’езд 29 мая.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика