«Репортеры без границы» требуют прекратить преследование независимых журналистов. 21.by

«Репортеры без границы» требуют прекратить преследование независимых журналистов

03.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асудзіла рашэнне следчых вывучаць асабістую электронную перапіску шэрагу беларускіх журналістаў — у прыватнасці, Наталлі Радзінай, Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш і Ірыны Халіп, камп’ютэры якіх забралі ў часе ператрусаў 16 сакавіка.Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце арганізацыі.
«Мы патрабуем тэрміновага вяртання абсталявання, забранага ў журналістаў, — заявілі „Рэпарцёры“. — Доступ да іх электроннай пошты і імгненнай перапіскі — сур’ёзнае ўмяшальніцтва як у іх прафесійную камунікацыю, так і ў прыватнае жыццё. Гэта пагражае крыніцам інфармацыі журналістаў, якія справядліва бачаць у гэтым чарговую спробу запалохаць іх». 
«Улады ўзмацняюць ціск на незалежных журналістаў з набліжэннем выбараў наступнага года», — лічыць міжнародная арганізацыя.
«Інтэрнет-сайт Charter.97 усё часцей робіцца мішэнню для ўладаў з часу падпісання рэпрэсіўнага дэкрэту (указ прэзідэнта № 60 „Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет“ ад 01.02.2010 — заўв. БАЖ), нацэленага на ўзмацненне кантролю над Інтэрнетам — апошнім бастыёнам свабоды…, — гаворыцца ў заяве „Рэпарцёраў“. — Гэтае расследаванне — толькі нагода для таго, каб даведацца больш пра людзей, якія працуюць над сайтам, і прыняць захады супраць іх».
Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика