Макей паслаў Гайдукевіча непасрэдна ў Палац Рэспублікі
03.05.2010 15:28
—
Новости Политики
|
Кангрэс Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (ЛДП) пройдзе летам 2010 года, паведаміў лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч.
Паводле яго слоў, 30 сакавіка на імя кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць ЛДП арандаваць залу ў сталічным Палацы Рэспублікі для правядзення кангрэсу. «Адказ з адміністрацыі ўжо прыйшоў. У ім не сказана ні так, ні не. Нам адказалі, што трэба падаваць заяўку кіраўніцтву Палаца Рэспублікі», — адзначыў Гайдукевіч.Палітык паведаміў, што ў найбліжэйшы час будуць пададзены заяўкі на правядзенне кангрэсу ў Палац Рэспублікі і канцэртную залу »Мінск». «Нас задаволіць любая дата ў чэрвені‑жніўні», — сказаў Гайдукевіч. Падчас кангрэса ЛДП плануе абмеркаванне ўдзелу партыі ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах, у тым ліку перадвыбарнай праграмы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Сяргея Гайдукевіча. Нагадаем, з’езд ЛДП вылучыў прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Гайдукевіча ў 2008 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кангрэс Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (ЛДП) пройдзе летам 2010 года, паведаміў лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч. Паводле яго слоў, 30 сакавіка на імя кіраўніка...
|
|