Часовы ўрад Кыргызстана такі пазбавіў Бакіева статусу недатыкальнасці. 21.by

Часовы ўрад Кыргызстана такі пазбавіў Бакіева статусу недатыкальнасці

04.05.2010 15:28 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Часовы ўрад Кыргызстана пазбавіў звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці і даручыў Генпракуратуры забяспечыць яго экстрадыцыю ў рэспубліку. Адпаведны дэкрэт падпісала 4 мая кіраўнік Кабінета міністраў Роза Атунбаева, паведамляе РІА Новости са спасылкай на кіраўніка інфармацыйна‑аналітычнага аддзела часовага ўрада Фарыда Ніязава.

У тэксце дэкрэта гаворыцца, што »Бакіеў дапусціў расстрэл мірных грамадзян і тым самым сам пазбавіў сябе статусу экс‑прэзідэнта і недатыкальнасці».

Больш як тыдзень таму часовы ўрад на сваім пасяджэнні ў закрытым рэжыме разгледзеў пытанне аб адхіленні ад пасады і пазбаўленні недатыкальнасці звергнутага прэзідэнта Бакіева, аднак шэраг палажэнняў законапраекта, прапанаванага віцэ‑прэм’ерам Азімбекам Бекназаравым, запатрабаваў удакладненняў.

7 красавіка ў Бішкеку прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада Кіргізіі, улада перайшла да часовага ўрада. У сутыкненнях загінулі больш як 80 чалавек, сотні атрымалі раненні.

Бакіеў 16 красавіка пакінуў краіну і напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў. 19 красавіка ён ужо знаходзіўся ў Беларусі, а 21 красавіка выступіў з заявай для прэсы аб тым, што не прызнае сваёй адстаўкі і лічыць сябе прэзідэнтам Кыргызстана.

27 красавіка намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў, які курыруе праваахоўныя органы, паведаміў, што Бакіеў завочна абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — у арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часовы ўрад Кыргызстана пазбавіў звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці і даручыў Генпракуратуры забяспечыць яго экстрадыцыю ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика