Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы Невядомага салдата ў Маскве. 21.by

Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы Невядомага салдата ў Маскве

06.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўскладзены ўчора да Магілы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Урачыстая цырымонія, якая адбылася ў Аляксандраўскім садзе, была прысвечана 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта цырымонія прайшла з асаблівай урачыстасцю. У ёй прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, ветэраны вайны, дыпламаты, супрацоўнікі інтэграцыйных органаў, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі таксама карзіны кветак да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой" на Алеі гарадоў-герояў.

Адной з асаблівасцяў гэтай цырымоніі ў гутарцы з журналістамі Васіль Далгалёў назваў той факт, што ў ёй удзельнічалі беларускія ваенныя, якія 9 мая пройдуць на парадзе па Краснай плошчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўскладзены ўчора да Магілы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Урачыстая цырымонія, якая адбылася ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика