У Беларусі ўдакладнены паўнамоцтвы Міжведамаснай камісіі па разглядзе хадайніцтваў аб вызваленні юрыдычных асобаў і ІП ад спагнанняў. 21.by

У Беларусі ўдакладнены паўнамоцтвы Міжведамаснай камісіі па разглядзе хадайніцтваў аб вызваленні юрыдычных асобаў і ІП ад спагнанняў

06.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удакладнены паўнамоцтвы і зменены склад Міжведамаснай камісіі па разглядзе хадайніцтваў аб вызваленні юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў. Гэта прадугледжана ўказам № 228 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2005 г. № 481", які падпісаў кіраўнік дзяржавы.

Нарматыўным актам устаноўлена, што парадак ўнясення на разгляд Прэзідэнта Беларусі хадайніцтваў аб вызваленні юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў, устаноўлены ўказам № 481, можа прымяняцца для вызвалення ад выплаты пені, налічанай у адпаведнасці з пунктам 9 парадку разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 29 чэрвеня 2000 года № 359.

Прадугледжана выплата суб'ектамі гаспадарання, якія атрымалі за кошт сродкаў бюджэтаў папярэднюю аплату і не выканалі або неналежна выканалі абавязацельства па пастаўцы тавару (прадукцыі), выкананні работ, аказанні паслуг у тэрміны, вызначаныя дагаворамі, пені пакупніку (заказчыку) за кожны пратэрмінаваны дзень з залічэннем яе ў даход адпаведнага бюджэту. Да прыняцця ўказа прававы механізм вызвалення ад гэтай пені адсутнічаў.

У сувязі з кадравымі перастаноўкамі карэктуецца склад міжведамаснай камісіі. У яе ўключаны міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. Выключаны са складу камісіі Ганна Дзяйко, Мікалай Зайчанка, Уладзімір Патупчык.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удакладнены паўнамоцтвы і зменены склад Міжведамаснай камісіі па разглядзе хадайніцтваў аб вызваленні юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика