Скандал вакол Вальнэра і Лукашэнкі разгараецца ўсё мацней
06.05.2010
—
Новости Политики
|
Як падае аўстрыйскае
Леа Вальнэр Аднак, падае АРА, кампанія Casinos Austria ўхіляецца ад таго, каб выказаць сваю пазыцыю на гэты конт. Паводле дадзеных Міжнароднага алімпійскага камітэту, ягонай камісіі па этыцы, НАК Аўстрыі, пакуль так і ня выступіў з афіцыйнай справаздачай у гэтай сувязі. Што да цяперашняга кіраўніка Аўстрыйскага алімпійскага камітэту, то ён абараняе свайго мэнтара Леа Вальнэра. Тым часам журналісцкае расьсьледаваньне Эрвіна Рота выклікала вялікі рэзананс у прэсе. Як перадае АРА, цяперашнія тэмы журналісцкага расьсьледаваньня Рота, наступныя: Адкуль былі ўзятыя сродкі, якія пайшлі на аплату адпачынку беларускай дэлегацыі? Як сьцьвярджалі пазьней прадстаўнікі Casinos Austria, якія аплачвалі ўсе рахункі, гэта не былі грошы кампаніі. Хто тыя «зацікаўленыя бізнэсоўцы», якія аплачвалі гэты рахунак? З кім канкрэтна сустракаўся Лукашэнка ў часе ягонай патаемнай паездкі ў Аўстрыю? Хто быў запрошаны на розныя прыёмы, перамовы, вячэры? Усе гэтыя ды іншыя пытаньні Эрвін Рот накіраваў сёньня непасрэдна Леа Вальнэру і іншым прадстаўнікам Casinos Austria, чые подпісы значацца ў фінансавых матэрыялах. Аўстрыйскі журналіст дужа просіць адказаць яму на гэтыя пытаньні не пазьней за 10 траўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як падае аўстрыйскае агенцтва АРА, спартовы экспэрт і журналіст Эрвін Рот заявіў пра працяг свайго расьсьледаваньня адносна патаемнага адпачынку беларускага...
|
|