Правыя партыі могуць вылучыць адзінага кандыдата?. 21.by

Правыя партыі могуць вылучыць адзінага кандыдата?

12.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынамсі, такая прапанова прагучала ў Вільні ад лідэра Еўрапейскай народнай партыі Вільфрыда Мартэнса. Ён правёў сустрэчу са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, лідэрам ПБНФ Аляксеем Янукевічам, сустаршынём аргкамітэту БХД Віталём Рымашэўскім і кіраўніком руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам.Як паведаміў Віталь Рымашэўскі ў гутарцы з Еўрарадыё, прынцыповая згода на адзінага "правага" кандыдата зусім не азначае новага перафарматаванне апазіцыі. (Нагадаем, што АГП уваходзіць у кааліцыю Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, а тры іншыя арганізацыі — у Беларускі незалежніцкі блок.)

Рымашэўскі: "Задача-мінімум на гэтых выбарах — гэта вылучэнне кандыдата ад праеўрапейскіх незалежніцкіх сілаў. Па-мойму, сустрэта стопрацэнтнае разуменне з боку еўрапейскіх калегаў... Што тычыцца беларускіх апазіцыйных лідэраў, то і сп.Мілінкевіч, і сп.Янукевіч, і сп.Лябедзька выказалі згоду, што неабходна працаваць над працэдурай адзінага кандыдата зараз і неабходна яго вылучаць як мінімум ад правацэнтрысцкіх праеўрапейскіх сілаў".

Паведамляецца, што Лябедзька і Мілінкевіч паабяцалі даць афіцыйны адказ аргкамітэту БХД да 14 траўня.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынамсі, такая прапанова прагучала ў Вільні ад лідэра Еўрапейскай народнай партыі Вільфрыда Мартэнса. Ён правёў сустрэчу са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика