«Newsweek»: Крэмль на выбарах падтрымае Саннікава
14.05.2010 13:34
—
Новости Политики
|
Сенсацыйную заяву зрабіў амерыканскі часопіс «Newsweek»: Крэмль вызначыўся, якога кандыдата будзе падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
{FOTOS} Праз пяць гадоў пасля «каляровых» рэвалюцыяў, якія ахапілі краіны былога СССР, у Крамля, нарэшце, з"явіўся шанец узяць рэванш, піша «Newsweek». Магчыма, па хуткім часе расейскія ўлады здолеюць зрынуць яшчэ двух кіраўнікоў суседніх дзяржаваў -- Міхаіла Саакашвілі і Аляксандра Лукашэнку, не выключаюць журналісты. На думку выдання, маюцца ўжо і адчувальныя вынікі: змена ўлады ва Украіне і Кыргызстане. Нельга сказаць, каб Масква была адзіным архітэктарам змены ўлады ў гэтых краінах, але, безумоўна, адыграла ключавую ролю, адзначае выданне. Гэтыя стратэгічныя перамогі натхняюць Крэмль на новыя спробы змяніць рэжым у краінах, якія ў Расеі завуць «блізкім замежжам». Мэтай №1, на думку часопіса, з"яўляецца Грузія з яе пранатаўскім прэзідэнтам Саакашвілі. Расейскі палітолаг Сяргей Маркаў заяўляе, што Масква рыхтуе ў Грузіі «другі Бішкек». І, хаця, гэта гучыць як выхвалянне, зярнятка праўды ў заявах пракрамлёўскага дэпутата ўсё ж ёсць, піша выданне. Крэмль застаецца верны сваёй стратэгіі - ствараць і ўзмацняць групоўкі, якія выступаюць супраць яго ворагаў, адзначае часопіс. Наступнай у спісе цалкам можа стаць Беларусь, піша «Newsweek», дзе Крэмль знайшоў свайго чалавека - мясцовага апазіцыянера Андрэя Саннікава. Паводле ацэнкі часопіса, ён не занадта блізкі з Захадам, і гатовы прыняць дапамогу Расеі. Па словах самога Саннікава, Лукашэнка «у апошні час страшэнна напалоханы пасля таго, як стаў сведкам таго, як Расея падтрымлівае змену ўлады ў былых савецкіх краінах», адзначае выданне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле ацэнкі часопіса, ён не занадта блізкі з Захадам, і гатовы прыняць дапамогу Расеі.
|
|