Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржузнагародах. 21.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржузнагародах

19.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 мая падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 40 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімір Зіноўскі. Ордэна "За службу Радзіме" ІІІ ступені — камандзір воінскай часці 7434 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік Сяргей Краўчэня.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны муляр будаўнічага ўпраўлення № 256 ААТ "МАПІД" Фёдар Русак. Ордэнам Францыска Скарыны — прафесар кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Міхаіл Солапаў.

Шэраг грамадзян удастоены медалёў "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадзянскага парадку", "За працоўныя заслугі".

Гэтым жа ўказам галоўнаму канструктару замежнага прыватнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства "Медпрамінвест" кампаніі "СУРМЕКС Сп.зо.о." Мікалаю Старавераву прысвоена ганаровае званне "Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь", начальніку Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС палкоўніку міліцыі Уладзіміру Аўсяннікаву — "Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь", трэнеру-выкладчыку Барысаўскай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў Артуру Быкаву — званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 мая падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 40 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика